Аляксандр Іванавіч Арастовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Арастовіч
Імя пры нараджэнні Аляксандр Іванавіч Арастовіч
Дата нараджэння 9 снежня 1952(1952-12-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2021(2021-04-14) (68 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Партыя БСДП (НГ)
Род дзейнасці палітык
Месца працы

Аляксандр Іванавіч Арастовіч (нар. 9 снежня 1952, Слуцк — 14 кастрычніка 2021) — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры будаўнічай механікі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, першы намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнні БСДП (НГ), падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 снежня 1952 г. у Слуцку. Сярэднюю школу скончыў у г. Слуцку. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ) па спецыяльнасці «прамысловае, грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў майстрам будаўнічага трэсту № 5 (Мінск, 1975—1979). Вучыўся  ў Славацкай вышэйшай тэхнічнай школе (Браціслава, 1986—1989).

Там жа абараніў дысертацыю ў 1988 г. Кандыдат технічных навук. Выкладчык, дацэнт кафедры будаўнічай механікі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1979—2006). Быў вымушаны сыйсці адтуль з-за праблем са здароўем. Працаваў у прыватнай фірме.

Жанаты, мае сына і дачку.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сябра (з 1992) Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) (да 1996 г. — Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада), намеснік старшыні (1998—2000 гг.), першы намеснік (з 2000 г.) старшыні БСДП (НГ). З 2007 г., пасля расколу і перайменавання БСДП (НГ) у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), стаў намеснікам, а затым і першым намеснікам аргкамітэта па стварэнні БСДП (НГ) на чале з М.Статкевічам.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. А. Арастовіч быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Затрыманы ўвечары 19 снежня 2010 г. разам з М. Статкевічам (таксоўку, на якой яны ехалі з вакзала пасля разгону Плошчы 2010, заблакавала міліцыя каля Галоўпаштамта ў Мінску).

Знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 КК РБ — «Масавыя беспарадкі». Вінаватым сябе не прызнаў.[1](недаступная спасылка)

11 студзеня 2011 г. Amnesty International прызнала А. Арастовіча вязнем сумлення і заклікала ўлады Беларусі вызваліць яго.[2]

15 лютага 2011 г. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.[3]

25 жніўня 2011 г. даведаўся пра тое, што крымінальная справа супраць яго спыненая, абвінавачанне знятае.

Уваходзіў у склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні М. Статкевіча кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах ў 2012 г.[4]

Затрыманы 16 сакавіка 2014 года ў Мінску каля Камароўскага рынка за ўдзел у дазволеным уладамі перадвыбарчым пікеце[5]. Удзельнікі пікета трымалі партрэты дзесяці беларускіх палітвязняў. Было затрымана некалькі чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сябра АГП, будучы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. 17 сакавіка 2014 г. суд Савецкага раёна г. Мінска пакараў А. Арастовіча 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.[5]

Сын — Дзмітры. Дачка, Дарына Арастовіч,  у 2006 г. студэнткай Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта была арыштаваная і адміністрацыйна асуджаная за ўдзел у масавай акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. у Беларусі.[6]

Зноскі

  1. https://amnesty.org.ru/node/1677/ Архівавана 18 красавіка 2017.
  2. http://by.prava-by.info/archives/5447 Архівавана 30 кастрычніка 2020. Аmnesty International заклікае Беларусь вызваліць вязьняў сумленьня, якія ўтрымліваюцца пад вартай за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў
  3. https://news.tut.by/society/215284.html Архівавана 12 жніўня 2020. Обвиняемый Арестович выпущен из СИЗО КГБ под подписку о невыезде
  4. http://pyx.by/rus/news/2310/(недаступная спасылка)
  5. а б http://www.statkevich.org/news.php?readmore=1343(недаступная спасылка) Алесь Арастовіч асуджаны на 10 сутак
  6. https://www.svaboda.org/a/769906.html Дарына Арастовіч: "Я не хацела сядзець!

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palitviazni.info — 2013. — С. 28
  • Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus — Мн.: ООО «Мэджик Бук», 2004—284 с.
  • За права на выбар — Вільнюс. 2011 — С. 140—141.
  • А.Тамковіч. Жыццё пасля кратаў — 2013 — С.221-230.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]