Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч
Waszkiewicz powazki Barry Kent.JPG
Дата нараджэння 15 (28) жніўня 1901(1901-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1945(1945-04-22) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Пяхота
Гады службы 19191945
Званне
Генерал-маёр
Камандаваў 739-ы стралковы полк
797-ы стралковы полк
5-я пяхотная дывізія Войска Польскага
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Commons-logo.svg Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч на Вікісховішчы
Родны дом Аляксандра Вашкевіча ў Белавежы на вуліцы, якая носіць яго імя
Магіла Аляксандра Вашкевіча на Павонзках

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч (15 (28) жніўня 1901, в. Белавежа, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 22 красавіка 1945, Германія) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Пачатковая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч нарадзіўся 15 (28) жніўня 1901 года ў вёсцы Белавежа Гродзенскай губерні, Расійскай імперыі (цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча) ў беларускай сялянскай сям'і.

Працаваў на паравым млыне.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе Вашкевіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ташкенцкім гарваенкаматам Узбекскай ССР.

Браў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1920 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Міжваенны час[правіць | правіць зыходнік]

З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 гадах навучаўся ў Ваеннай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званне лейтэнанта. Пасля сканчэння атрымаў у падначаленне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.

У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучання ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942).

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З 1943 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фарміравання) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фарміравання)(руск.) бел.. У ноч на 27 верасня 1943 паспяхова арганізаваў пераправу праз Дняпро ў раёне сяла Дняпровакаменка (Верхнедняпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць); без стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на плацдарме і працягнуў наступ. Пасля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй(руск.) бел..

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм падпалкоўніку Аляксандру Аляксандравічу Вашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая зорка» (№ 1480).

Да 23 ліпеня 1944 года палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч камандаваў 797-м стралковым палком 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі.

У верасні 1944 у званні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты(польск.) бел.. 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генералам брыгады. Дывізія пад яго кіраўніцтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандр Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Знявечаны труп быў знойдзены толькі 4 мая ў лесе непадалёк ад Штыфтшвезэ(ням.) бел.. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках 28 мая 1945 года.

11 ліпеня 1945 пасмяротна прысвоенае званне генерала-маёра.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць яго родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вашкевіч Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым — С. 48.
  • Вашкевіч А. А. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 118.
  • Вашкевич Александр Александрович (8.08.1901—22.04.1945) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 102. — 30 000 ас.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 ас.
  • Edward Jan Nalepa. Oficerowie Armii Radzieckiej w Wojsku Polskim 1943—1968. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1995. — ISBN 83-11-08353-3
  • Maciej Szczurowski. Dowódcy Wojska Polskiego na froncie wschodnim 1943—1945. Słownik biograficzny. — II uzupełnione. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», 1996. — ISBN 83-87103-08-X
  • Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 238.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч на сайце «Героі краіны»(Праверана 28 жніўня 2013)