Аляксандр Мікалаевіч Сак
Аляксандр Мікалаевіч Сак | |
---|---|
Род дзейнасці | паэт |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. 26 жніўня 1937 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Жонка | Ядвіга Іосіфаўна Бяганская |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Аляксандр Мікалаевіч Сак (14 жніўня 1890, в. Сёгда, Навагрудскі павет — 26 жніўня 1937(?), НКУС, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, каталіцкі святар. Першы муж пісьменніцы Я. Бяганскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і селяніна-каваля. Напачатку вучыўся народным. а потым у гарадскім вучылішчы ў Навагрудку, потым паступіў у Пінскае рэальнае вучылішча, у якім правучыўся 3,5 гады. У 1907 быў арыштаваны і выключаны з вучылішча па падазрэнні ў рэвалюцыйнай дзейнасці. Праз 2 гады быў выпушчаны на волю з-за не адсутнасці доказаў у следства. З 1911 года вучыўся ў Пецярбургу ў Інстытуце лясной гаспадаркі. У 1913 пасля трэцяга курса спыніў вучобу і паступіў у Магілёўскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу, якую скончыў у 1917[1].
Пасвячоны ў святара ў 1917 годзе. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Магілёўскай губерні (мясцовасці Фашчоўка, каля в. Мікуліна, у Аршанскім павеце).
Удзельнік з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24—25.5.1917), член саюза ксяндзоў-беларусаў.
З 19.12.1918 жыў у мястэчку Сянно. У 1919—1921 пробашч у Свяцілавіцкім касцёле і адміністратар у Шклове. Духоўныя ўлады Магілёўскай архідыяцэзіі ў 1922 і 1924 мелі намер накіраваць А. Сака для службы ў Петраград, але ён папрасіў пакінуць яго ў Беларусі. Служыў святаром на Міншчыне і Мазыршчыне, у Койданаве і Хойніках.
Прыхільнік беларусізацыі рэлігійнага жыцця беларусаў — каталікоў, шырока выкарыстоўваў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці.
З вясны 1924 жыў у Мінску, дзе часта гасцяваў у Янкі Купалы. Да гэтага перыяду адносяцца многія лірычныя вершы, паэмы і вершаваныя драматургічныя творы.
Пераследаваўся савецкімі ўладамі. 17.12.1929 змушаны быў публічна адмовіцца ад святарскага сану.
Працаваў стыль-рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.
24.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў, да 1934 адбываў тэрмін на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Зноў арыштаваны 25.8.1937. Расстраляны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Показания арестованного Сака Александра Николаевича от 29 октября 1930 г. // Лебедев А., Пичуков В., Лясковски Сл. (кс.) Костел и власть на Гомельщине (20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — С. 297—299.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сак Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 83. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Лебедев А., Пичуков В., Лясковски Сл.(кс.) Костел и власть на Гомельщине(20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — 470 с. ISBN 978-83-7629-042-3.
- Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. — Lublin, 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- САК Аляксандр Мікалаевіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Выпускнікі Пінскага рэальнага вучылішча
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Постаці беларускага каталіцтва