Аляксей Андрэевіч Лузгін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Андрэевіч Лузгін
Аляксей Андрэевіч Лузгін.jpg
Дата нараджэння 1 лютага 1920(1920-02-01)
Месца нараджэння в. Загараддзе, Талачынскай воласці, Сенненскага павета, Віцебская губерня[1]
Дата смерці 10 ліпеня 1977(1977-07-10) (57 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19401960
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
За бездакорную службу 1 ступені

Аляксей Андрэевіч Лузгін (1 лютага 1920, в. Загараддзе Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета Віцебскай губерні10 студзеня 1977, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1946), падпалкоўнік (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 лютага 1920 года ў вёсцы Загараддзе цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь). З 1930 жыў у Маскве. У 1936 годзе скончыў 8 класаў школы. У 1936-1937 гадах працаваў падсобным рабочым на Маскоўскім электромоторном заводзе, у 1937-1939 гадах — нарадчыкам разъяздных брыгад у 1-м Маскоўскім пасажырскім аддзяленні Кастрычніцкай чыгункі. У 1939 годзе скончыў Чыгуначны аэраклуб г. Масквы.

У студзені-снежні 1940 года навучаўся ў Тамбоўскай лётнай школе ГВФ. У арміі са снежня 1940 года. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, да чэрвеня 1942 года быў у ёй лётчыкам-інструктарам. У 1943 годзе скончыў Ваеннае авіяцыйнае вучылішча разведчыкаў ВПС (горад Дащлеканава, Башкірыя).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у красавіку 1943 — маі 1945 — лётчык і камандзір звяна 4-га (з чэрвеня 1943 г. — 98-га гвардзейскага) асобнага разведвальнага авіяцыйнага палка (Цэнтральны і 1-й Украінскі франты). Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, бітве за Днепр, Корсунь-Шаўчэнкаўскай(руск.) бел., Львоўска-Сандамірскай(руск.) бел., Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях.

7 сакавіка 1944 года яго самалёт быў збіты зенітнай артылерыяй праціўніка ў раёне вёскі Шастакова (Кацярынапольскі раён Чаркаскай вобласці, Украіна). Апынуўшыся на варожай тэрыторыі, пераапрануўся ў цывільную вопратку і паспрабаваў перайсці лінію фронту. Тройчы трапляў у аблавы на грамадзянскае насельніцтва, але ўсе тры разы збягаў. У выніку апынуўся ў вёсцы Врадзіеўка (Мікалаеўская вобласць, Украіна), якая 28 сакавіка 1944 года была вызвалена нашымі войскамі. Прайшоўшы спецправерку, у канцы мая 1944 года вярнуўся ў свой полк.

За час вайны здзейсніў 106 баявых вылетаў на самалётах Пе-2(руск.) бел. і Пе-3біс(руск.) бел. на аэрафотаразведку ў глыбокі тыл праціўніка, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фотапланшэтаў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года гвардыі старшаму лейтэнанту Лузгіну Аляксею Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС (горад Люберцы Маскоўскай вобласці). Пасля вайны працягваў службу ў страявых частках ВПС (у Прыкарпацкай, Забайкальскай і Паўночнай ваенных акругах); быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра і камандзірам авіяэскадрыллі, намеснікам камандзіраў разведвальных авіяпалкоў. З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік А. А. Лузгін — у запасе.

У лютым-ліпені 1963 года працаваў дырэктарам станцыі дарожнага абслугоўвання, у 1965-1968 гадах — тэхнікам у Навукова-даследчым інстытуце аўтаматыкі.

Жыў у Маскве. Памёр 10 студзеня 1977 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хорніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд) і інш — Мн.: БелСЭ. — 654 с. — 20000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Андрэевіч Лузгін на сайце «Героі краіны»