Аляксей Андрэевіч Саламонаў
Аляксей Андрэевіч Саламонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 2014[1] (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геадэзія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1970) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксей Андрэевіч Саламо́наў[2] (нар. 14 жніўня 1925, в. Кледнявічы, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі геадэзіст. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1970). Член Беларускага саюза журналістаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Кледнявічы Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы лейтэнант. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1951 годзе, дзе і працаваў з 1955 года (1955—1974 і 1997—2003 гадах прафесар кафедры геадэзіі і фотаграмметрыі, у 1970—1974 — загадчык кафедры). У 1954 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1974 года ў Беларускім тэхналагічным універсітэце (1974—1991 гадах загадчык кафедры інжынернай геадэзіі, 1991—1996 — загадчык універсітэта беларускай мовы, гісторыі і культуры). З 1996 года ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1977 года прафесар БДСГА і адначасова ў 1997—2004 гадах прафесар-кансультант інстытутаў «Белдзіпразем» і «Белгеадэзія».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне пабудовы і матэматычнай апрацоўкі геадэзічных сетак, аўтаматызацыі геадэзічных і тапаграфічных работ, навукова-даследчай работы студэнтаў, па праблемах адукацыі, інтэлекту і дэмакратычнага філасофска-сацыялагічнага напрамку. Прапанаваў метады стварэння і апрацоўкі геадэзічнай апоры, агульназямельнага кадастру і землеўпарадкавання, дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Удзельнічаў у стварэнні астранома-геадэзічнай сеткі ў Беларусі і прылеглых да яе тэрыторый, а таксама ў Егіпце. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Инженерная геoдезия: [учебное пособие для высших сельскохозяйственных учебных заведений по специальности 1511 «Гидромелиорация»] / Соломонов Алексей Андреевич — Минск: Вышэйшая школа, 1983. — 328 с.: ил.
- Геодезическое обеспечение строительства реакторных отделений современных АЭС (разам з М. К. Стуліным, М. П. Дварэцкім) // Энергетич. строительство. − 1986. — № 3.
- Зависимость точности определения границ участков от точности геодезической опоры / Ярмоленко А. С., Соломонов А. А., Ковель П. В. // Геодезическое обеспечение кадастра, землеустройства и сельскохозяйственного строительства: сб. науч. тр. / БСХА. — Горки, 1997.
- Определение возможной и необходимой точности вычисления площадей земельных территорий в Беларуси и обоснование точности соответствующей геодезической опоры / Соломонов А. А., Зенькович А. И. // Геодезическое обеспечение ГИС в кадастре : материалы междунар. науч.-произв. конф., г. Горки, 17—20 февраля 1998 г. — Горки, 1999. — С. 129—141.
- Требования землеустройства и земельно-кадастровых мероприятий Республики Беларусь к содержанию цифровой модели местности (ЦММ) и цифровых карт (ЦКМ) / Соломонов А. А., Е. В. Ларионова, Т. В. Пыко // Землеустройство: состояние, проблемы, перспективы : материалы междунар. науч.-произв. конф., г. Горки, 21—23 ноября 2001 г. / Комитет по земельным ресурсам, геодезии и картографии Респулики Беларусь, Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. — Мн.: УП «Технопринт», 2003. — С. 137—143.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламонаў Аляксей Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 101. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. – 2014. – № 3. – С. 137—140.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Саламонаў Аляксей Андрэевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Саламонаў Аляксей Андрэевіч, доктар тэхнічных навук, геадэзія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Саламонаў, Аляксей Андрэевіч (доктар тэхнічных навук; геадэзія; 1925—2014) // База даных «Вучоныя Беларусі»
- Соломонов Алексей Андреевич (руск.) // Праект «Память народа»
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 27 сакавіка 2022. (руск.)
- Фатаграфіі ў электроннай бібліятэцы БДТУ
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі БДТУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Геадэзісты СССР
- Геадэзісты Беларусі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Аўтары падручнікаў