Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў
Дата нараджэння 1 студзеня 1922(1922-01-01)
Месца нараджэння в. Гарошкава Гомельская губерня, РСФСР цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 9 верасня 2007(2007-09-09) (85 гадоў)
Месца смерці г. Феадосія, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Украіна
Род войскаў сухапутныя войскі
Гады службы 1941-1964
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
палкоўнік
Часць

ў гады Вялікай Айчыннай вайны:

  • Заходні фронт
  • 465-й стралковы полк 167-й стралковай дывізіі
Камандаваў у гады Вялікай Айчыннай вайны:
камандзір узвода разведкі,
камандзір мінамётнага ўзвода
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За баявыя заслугі»

Аляксей Канстанцінавіч Га́брусеў (1 студзеня 1922 — 9 верасня 2007) — савецкі ваенны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Палкоўнік[1][2] запасу (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даваенны час[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Гарошкава [3] Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сям'і рабочага. Рускі. У 1926 году сям'я Габрусевых пераехала ў Смаленск. Тут у 1939 годзе Аляксей Габрусеў скончыў сем класаў школы № 30, пасля чаго уладкаваўся працаваць памочнікам столяра на завод № 35[4], адначасова займаўся ў Смаленскам аэраклубе.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку ліпеня 1941 года завод быў эвакуіраваны ў горад Куйбышаў. Адсюль у канцы ліпеня 1941 года Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў быў прызваны ў шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Молатаўскім раённым ваенкаматам Куйбышаўскай вобласці[2]. Ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнік бітвы за Маскву. Быў цяжка паранены. Пасля трох месяцаў лячэння ў шпіталі А. К. Габрусева накіравалі ў Маршанск, дзе на даўкамплектаванні знаходзілася 167-я стралковая дывізія.

Зноў у дзеючай арміі малодшы сяржант А. К. Габрусеў з ліпеня 1942 на Варонежскім фронце, дзе 167-я стралковая дывізія ўвайшла ў склад аператыўнай групы генерал-лейтэнанта Н. Я. Чыбісава. У канцы ліпеня дывізія, у якой служыў А. К. Габрусеў, была перададзена ў склад 38-й арміі і да студзеня 1943 года вяла абарончыя баі на поўнач ад Варонежа. У снежні 1942 года А. К. Габрусеў быў паранены, але хутка вярнуўся ў строй. У канцы студзеня — пачатку лютага 1943 Аляксей Канстанцінавіч удзельнічаў у Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, затым Трэцяй бітве за Харкаў. Да лета 1943 А. К. Габрусеў атрымаў званне сяржанта і прызначаны камандзірам аддзялення ўзвода пешай разведкі 465-га стралковага палка. У жніўні 1943 сяржант Габрусеў удзельнічаў у Белгарадска-Харкаўскай аперацыі — складовай часткі Курскай бітвы. Напярэдадні жнівеньскага наступу аддзяленне сяржанта Габрусева зрабіла разведку пярэдняга краю абароны праціўніка, за што Аляксей Канстанцінавіч атрымаў сваю першую баявую ўзнагароду — медаль «За баявыя заслугі». У ходзе жнівеньскага наступу на Курскай дузе сяржант А. К. Габрусеў быў паранены і на фронт вярнуўся ў пачатку верасня 1943 года. У канцы месяца 167-я дывізія выйшла да Дняпра ў раёне сяла Вышгарад[2].

Перад фарсіраваннем ракі ўзвод разведчыкаў, у ліку якіх быў і А. К. Габрусеў, атрымаў загад пераправіцца на заходні бераг і ўдакладніць абарону праціўніка. Разведка была праведзена паспяхова, але пры захопе «языка» ўзвод быў знойдзены. У распачатым баі, калі камандзір узвода быў цяжка паранены, Аляксей Канстанцінавіч прыняў камандаванне узводам на сябе[2]. Узвод адбіў некалькі контратак праўзыходных сіл праціўніка, у выніку чаго на створаны невялікі плацдарм 28 верасня 1943 года пераправіліся стралковыя часткі дывізіі[2]. За дзеянні пры фарсіраванні Дняпра Аляксей Канстанцінавіч быў падвышаны ў званні да старэйшага сяржанта і прызначаны на пасаду памочніка камандзіра ўзвода пешай разведкі. Пазней падраздзяленні 167-й дывізіі былі выведзеныя на левы бераг Дняпра і фарсіравалі раку другі раз ля сяла Новыя Пятроўцы  (руск.), пасля чаго пачалі наступ на Кіеў  (руск.) з Люцежскага плацдарма  (руск.). У баях за сталіцу Украіны 3-5 лістапада старэйшы сяржант Габрусеў з групай разведчыкаў забяспечваў камандаванне 465-га стралковага палка каштоўнымі звесткамі аб суперніку.

10 студзеня 1944 года старэйшаму сяржанту Аляксею Канстанцінавічу Габрусеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[5].

Пасля адлюстравання контрудару суперніка ў ходзе Кіеўскай абарончай аперацыі  (руск.) 197-я стралковая дывізія была падпарадкавана 40-й арміі  (руск.). Узімку 1944 дывізія вяла баі за вызваленне Правабярэжнай Украіны, удзельнічаючы ў Жытомірска-Бярдзічаўскай  (руск.) і Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыях  (руск.) (з канца студзеня 1944 у складзе 27-й арміі  (руск.)). Аляксей Канстанцінавіч ў гэты час са сваёй разведгрупай знаходзіўся ў тыле ворага і, дзейнічаючы ў раёне сёлаў Чорная Каменка  (руск.) і Звянігародка  (руск.), у перыяд з 14 па 29 студзеня 1944 года здабываў каштоўныя разведданыя пра сілы праціўніка, яго дыслакацыі і рухі. Група некалькі разоў рабіла паспяховыя налёты на асобныя групы немцаў, дастаючы важныя штабныя дакументы.

Вясной 1944 старшы сяржант А. К. Габрусеў удзельнічаў ва Уманска-Баташанскай аперацыі  (руск.). У красавіку таго ж 1944 года 167-я стралковая дывізія была перададзена ў склад 1-й гвардзейскай арміі  (руск.), у складзе якой Аляксей Канстанцінавіч прыняў удзел у Праскураўска-Чарнавіцкай аперацыі  (руск.). Летам 1944 года старэйшы сяржант Габрусеў удзельнічаў у вызваленні Заходняй Украіны і паўднёва -ўсходніх раёнаў Польшчы. У ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі  (руск.) 20 ліпеня 1944 года, ведучы разведку абароны суперніка ў раёне населенага пункта Цепліцэ-Гурне на заходнім беразе ракі Злоты, разведгруппа Габрусева захапіла мост праз раку і на працягу трох гадзін утрымлівала яго да падыходу асноўных сіл, не дазволіўшы суперніку падарваць яго.

У верасні 1944 1-я гвардзейская армія была перададзена на 4-ы Украінскі фронт, у складзе якога Аляксей Канстанцінавіч прымаў удзел у вызваленні Закарпацкай Украіны  (руск.) і Славакіі (Усходне-Карпацкая аперацыя  (руск.)), паўднёвай Польшчы (Заходне-Карпацкая аперацыя  (руск.)) і Мараўска-Остраўскага прамысловага раёна (Мараўска-Остраўская наступальная аперацыя  (руск.)), змяніўшы за гэты час пасаду камандзіра аддзялення пешай разведкі на пасаду камандзіра мінамётнага ўзвода свайго 465- га стралковага палка. У апошнія дні вайны старэйшага сяржанта А. К. Габрусева адклікалі з перадавой і накіравалі на курсы малодшых лейтэнантаў, якія ён скончыў ужо пасля перамогі.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Да 1947 года малодшы лейтэнант А. К. Габрусеў служыў у Польшчы. У 1947 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (КУАС). З 1954 года служыў у вайсковай частцы ў Феадосіі. Удзельнічаў у размініраванні тэрыторыі Крымскага паўвострава. У 1956 году другі раз прайшоў курсы ўдасканалення, пасля чаго вярнуўся ў сваю частку ў Феадосіі. З 1964 года падпалкоўнік А. К. Габрусеў у запасе[2]. Пасля выхаду ў адстаўку Аляксей Канстанцінавіч працаваў інструктарам ў аўташколе ДТСААФ. З 1980 па 1990 год ён працаваў у аддзеле забеспячэння Феадасійскай тытунёвай фабрыкі. Затым займаўся актыўнай грамадска-патрыятычнай працай сярод моладзі горада. У 2000 годзе А. К. Габрусеву было прысвоена званне палкоўніка запасу. 9 верасня 2007 г. Аляксей Канстанцінавіч сканаў. Пахавалі яго на Новых могілках горада Феадосіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За баявыя заслугі» (30.08.1943)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Бюст Героя Савецкага Саюза А. К. Габрусева ўсталяваны на алеі Герояў у горадзе Феадосіі Украіны
  • У горадзе Феадосіі на доме, дзе жыў Герой Савецкага Саюза А. К. Габрусеў, усталявана мемарыяльная дошка

Зноскі

  1. На момант прадстаўлення да звання Героя Савецкага Саюза — старэйшы сяржант
  2. а б в г д е Габрусев Алексей Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  3. Вёска Гарошкава ў спісе населеных пунктаў Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў цяперашні час адсутнічае
  4. Цяпер ААТ «Смаленскі авіяцыйны завод»
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Воробьев М. В., Титов В. Е., Храпченков А. К. Смоляне - Герои Советского Союза. 3-е доп. изд. — М: Московский рабочий, 1982. — С. 110-111. — 622 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]