Аляксей Міхайлавіч Ненадавец
Аляксей Міхайлавіч Ненадавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 2023 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык, этнограф, фалькларыст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | літаратурная крытыка[1], этнаграфія[1] і фальклор[1] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Аляксей Міхайлавіч Ненадавец (12 лютага 1958, в. Чухава, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 28 кастрычніка 2023) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1992 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях. Пазней працаваў загадчыкам кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ, пасля закрыцця якога ў 2017 годзе, наступныя шэсць гадоў працаваў на кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ[2].
Памёр 28 кастрычніка 2023 года[2].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Пакланіцеся дубу» (1993)
- «Крэпасць на Бярэзіне»(1993)
- «Святло таямнічага вогнішча» (1993)
- «Каму пакланяліся продкі» (1996)
- Тэадор Нарбут. — Мінск, 1996.
- «За смугою міфа». — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 254 с.
- «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002).
- Міфалогія. Духоўныя вершы — Мн.: Беларуская навука, 2003 (кніга з серыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»).
- Зборнікі легенд аб паходжанні назваў населеных пунктаў: «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002).
- Адзін з аўтараў гістарычна-дакументальных хронік «Памяць» Бабруйска і Бабруйскага раёна, выдадзеных адпаведна ў 1995 і 1998, напісаў артыкулы пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў (2002, 2003).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка аўтара на «bestiary.us» [1] Архівавана 18 лістапада 2011.
- «Летапіс горада на Бярэзіне» сабраў Аляксей Ненадавец// «Вечерний Бобруйск» ад 14.01.2012 г. [2] Архівавана 12 ліпеня 2012.
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Памерлі 28 кастрычніка
- Памерлі ў 2023 годзе
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Дактары філалагічных навук
- Літаратуразнаўцы Беларусі