Перайсці да зместу

Алёнавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алёнавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Алёнавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 222 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Алё́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Алёнавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Алёнавіцкага сельсавета 24 населеныя пункты[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Аболецкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава.

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 18 лютага 2022.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.