Жукнеўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Жукнеўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жукнева
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Жу́кнеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Жукнева.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палюдаўскі (Новапалюдаўскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новае Палюдава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 1939 года цэнтр сельсавета — вёска Палюдава. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жукнева, сельсавет перайменаваны ў Жукнеўскі[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сіманаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Крыльцова, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава)[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Коханаўскага пассавета (10 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава) і Воўкавіцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.