Леанід Міхайлавіч Галубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Міхайлавіч Галубовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 жніўня 1950(1950-08-12) (68 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР, Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэзія
Узнагароды:


Леанід Міхайлавіч Галубовіч (12 жніўня 1950, в. Вароніна, Клецкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу (1967), паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі і Клецка. З 1977 года працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984-м Галубовіч выдаў зборнік вершаў «Таемнасць агню», за які яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, якія скончыў у 1989-м. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ (1989-1994), у часопісе «Крыніца» (1994-2002), у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2002—2010). Апекаваўся спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжка. Дзякуючы ў тым ліку і яму, пасля смерці аўтараў выдаваліся іх кнігі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Таемнасць агню: Вершы / Аўт. прадм. В. Палтаран. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. — 86с. — (Першая кніга паэта).
  • Споведзь бяссонай душы: Лірычны дзеннік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 222 с. — ISBN 5-340-00190-3
  • «Бусел без гнязда» — Мн., 1989.
  • Таемнасць споведзі: Вершы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 190 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — ISBN 5-340-01258-1
  • Заложнік цемры: Вершы / Леанід Галубовіч; Маст. Г. Г. Малышаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 142 с. — ISBN 5-340-01399-5
  • Апошнія вершы Леаніда Галубовіча / Леанід Галубовіч; [Рэд. А. Аркуш]. — Полацк: Полацкая ляда, 2000. — 75 с. — (Бібліятэка часопіса «Калоссе»; Кн. 5). — (Серыя «Анталогія»).
  • Зацемкі з левай кішэні. — Мн.: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1998. — 219 с. — (Серыя "Бібліятэка «Фрагменты», Калекцыя «Галерэя Б»). — ISBN 985-6012-35-X
  • Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ / Леанід Галубовіч. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 173, [2] с. — ISBN 978-985-6941-47-7
  • З гэтага свету: вершы пасля вершаў / Леанід Галубовіч; прадм. Ц. Чарнякевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 108 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 23).

На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • Аист без гнезда: Стихи / Пер. с белорус. В. Казакевича; Худож. Е. Корвацкая. — М.: Советский писатель, 1989. — 140 с.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]