Лышчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лышчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лышча
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 197
Шчыльнасць
Код аўтам. нумароў 1

Лышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лышча (да 5 сакавіка 1981 года — Лышчэ).

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Лышчаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання Забаравецкага і Дабраслаўскага сельсаветаў[1]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Сташаны[2]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. 5 сакавіка 1981 года перайменаваны ў Лышчанскі, а цэнтр — у вёску Лышча.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1197 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.