Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч
Род дзейнасці палітык, філосаф
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1953(1953-06-09) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч (нар.9 чэрвеня 1953 , в. Дуброва Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітычны дзеяч. Кандыдат філасофскіх навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тэатральнае аддзяленне культурна-асветніцкага вучылішча ў Магілёве (1971), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979), аспірантуру пры БДУ.

Працаваў выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце, на кафэдры філасофіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў сустаршынёй Брэсцкага дэмакратычнага клуба (1987), адным з заснавальнікаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, удзельнік стварэння Беларускага Хельсінкскага камітэта. Адзін з заснавальнікаў БСДП (Грамада). 10 гадоў узначальваў Брэсцкую абласную арганізацыю партыі, старшыня БСДП (2005), першы намеснік старшыні і выканаўца абавязкаў старшыні (з 2007)[1].

У 2005 годзе і ў 2008—2011 гадах быў старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2007—2010 гадах з’яўляўся сустаршынёй Палітсавета Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. З мая 2012 года ўзначальвае Аргкамітэт рэспубліканскага грамадска-асветніцкага аб’яднання «Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю». З сакавіка 2017 года па лістапад 2021 года з'яўляўся членам Савета гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Садружнасць Палесся»[2][3].

Зноскі