Анатоль Анатолевіч Капскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Анатолевіч Капскі
Род дзейнасці: CEO
Дата нараджэння: 19 лютага 1966(1966-02-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 верасня 2018(2018-09-22) (52 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:

Анатоль Капскі (19 лютага 1966, в. Дуброва, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 22 верасня 2018, Мінск) — беларускі бізнесмен, кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 лютага 1966 года ў вёсцы Дуброва Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Анатоль Нікіфаравіч быў аграномам, а маці Соф’я Захараўна — цялятніцай. У першы клас пайшоў у дуброўскую пачатковую школу. Неўзабаве сям’я пераехала ў вёску Дзямідаўка каля Барысава. Пачынаючы з чацвёртага класа хадзіў у барысаўскую школу № 1[1].

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ) па спецыяльнасці «эканаміст» (1987) і Акадэмію кіравання (2007).

У 19871990 гадах — старэйшы эканаміст па фінансавай працы на 140-м рамонтным заводзе, у 19901996 гадах — намеснік дырэктара прадпрыемства «Полымя», у 19962000 гадах — генеральны дырэктар ТАА «Сталкер». У 1996 годзе стаў прэзідэнтам футбольнага клуба БАТЭ. За дапамогу ў будаўніцтве царквы ў Барысаве атрымаў царкоўны ордэн «Святога благавернага князя маскоўскага Данііла Маскоўскага» ад імя патрыярха Алексія II[2]

У 20012005 гадах — намеснік дырэктара, а з 2005 года — дырэктар завода БАТЭ. З 2011 года — дырэктар холдынга «Аўтакампаненты». Падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2010 года адкрыта падтрымліваў дзеючага беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку, быў яго даверанай асобай бо «так падказвала сумленне»[2]

Памёр 22 верасня 2018 года ў Мінску[3]. Пахаваны на могілках у вёсцы Дзямідаўка Барысаўскага раёна[4]. У верасні 2019 года на ягонай магіле быў адкрыты помнік у выглядзе «Барысаў-Арэны», створаны скульптарам Мікалаем Капшаем[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]