Анатоль Барысавіч Чорны
Анатоль Чорны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Анатоль Нічкасаў | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Мікулёнак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1958 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Анатóль Барӹсавіч Чóрны (1958, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Чарняхоўск Калінінградскай вобласці РСФСР.
У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].
У 1976—1977 гадах — шафёр Магілёўскага аўтакамбіната № 1, шафёр упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].
З 1983 да 1986 года — майстар упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].
з 1986 да 1999 года — майстар, галоўны механік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснік начальніка па вытворчасці, галоўны інжынер упраўлення механізацыі № 106 спецтрэста «Магілёўаблсельбуд»[1].
З 1999 да 2002 года — начальнік упраўлення механізацыі № 120 Будтрэста № 12, г. Магілёў[1].
З 2002 да 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд», г. Магілёў[1].
З 2010 да 2013 года — намеснік, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама[1].
З 15 кастрычніка 2013 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].
18 жніўня 2018 года вызвалены з пасады Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Черный Анатолий Борисович (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 мая 2015.
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (15 кастрычніка 2013). Праверана 15 кастрычніка 2013.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (15 кастрычніка 2013). Праверана 15 кастрычніка 2013.