Генадзь Васілевіч Навіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генадзь Навіцкі
Навіцкі Генадзь.jpg
Старшыня Савета Рэспублікі НС РБ 3-га склікання
28 ліпеня 2003 — 27 верасня 2008
Прэм'ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Вайтовіч
Пераемнік: Барыс Батура
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
10 кастрычніка 2001 — 10 ліпеня 2003
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Ярмошын
Пераемнік: Сяргей Сідорскі
 
Партыя: Камуністычная партыя Савецкага Саюза
Адукацыя: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Прафесія: інжынер-будаўнік
Нараджэнне: 2 студзеня 1949(1949-01-02) (67 гадоў)
Магілёў, БССР

Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (2 студзеня 1949, Магілёў) — прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь (20012003), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008).

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Пасля сканчэння БПІ працаваў майстрам, начальнікам участка будаўнічага ўпраўлення 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынер будаўнічага ўпраўлення 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.

З 1977 па 1981 год — інструктар аддзелу будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ. З 1981 па 1985 год — галоўны інжынер Магілёўскага Аблміжкалгасбуда. З 1985 па 1988 год — загадчык аддзелам будаўніцтва Магілёўскага абкому КПБ. У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1988 па 1994 год — старшыня праўлення Магілёўскага аблсельбуда. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

З 1994 па 1997 год — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. З 1997 по 2001 год — Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. 6 кастрычніка 2000 года прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк развіцця». 1 кастрычніка 2001 года ўказам прэзідэнта прызначаны выконваючым абавязкі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (на месца Уладзіміра Ярмошына).

10 кастрычніка 2001 года ўказам прэзідэнта са згоды Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 2003 года ўказам прэзідэнта вызвалены з пасады.

28 ліпеня 2003 года сесіяй верхняй палаты парламента аднагалосна абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання.

15 лістапада 2004 года Г. Навіцкі зноў абраны старшынёй Савета Рэспублікі. 27 верасня 2008 года сышоў у адстаўку з паста старшыні Савета Рэспублікі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае двух сыноў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]