Анатоль Мар’янавіч Дзямецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мар’янавіч Дзямецкі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1921(1921-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 2002(2002-08-31) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія, анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Дзяме́цкі Анатоль Мар’янавіч[1] (15 кастрычніка 1921 — 31 жніўня 2002)[2] — вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Юркаўцы (Вінніцкая вобласць Украіны). У 1940 годзе скончыў школу і паступіў у Харкаўскі інстытут чыгуначнага транспарту. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добрахвотнікам пайшоў на фронт, уступіў ў студэнцкі батальён у Харкаве. Быў разведчыкам. Скончыў курсы радыстаў. Удзельнік баявых дзеянняў на Варонежскім, 1-м Украінскім, 2-м Украінскім франтах, бітвы на Курскай дузе, вызвалення Украіны і Венгрыі. У 1952 годзе скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут і быў накіраваны ў Віцебск. Працаваў хірургам у шпіталі для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і ў бальніцы імя Калініна, загадчыкам здраўпункта станкабудаўнічага завода імя Кірава[2]. З 1953 года А. М. Дзямецкі ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, з 1956[1] года асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О круговом шве артерий при острой лучевой болезни». З 1965 г. на пасадзе загадчыка кафедрай, дацэнт. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Состояние магистральных вен конечности при операциях на бедренной артерии». У 1983 годзе прафесар Дзямецкі прызначаны старшынёй праблемнай камісіі Міністэрства аховы здароўя СССР «Магнітабіялогія і магнітатэрапія ў медыцыне»[2].

Памёр А. М. Дзямецкі 31 жніўня 2002 г.[2]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць навуковы працы па стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе, метадах рэарграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне і інш.

З 1987 года пад кіраўніцтвам А. М. Дзямецкага праводзіліся даследаванні па распрацоўцы спосабу перасадкі касцявога мозгу. З 1999 г. ён узначальваў Міжнародную медыка-біёлага-тэхнічную асацыяцыю магнітолагаў. Быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай Народнай Акадэміі навук і сапраўдным членам Міжнароднай Акадэміі экалогіі і прыродакарыстання[2].

Вучонаму належаць за 350 навуковых прац, 5 манаграфій, 1 вучэбны дапаможнік, 5 аўтарскіх пасведчанняў, 2 пасведчанні на прамысловы ўзор, 1 патэнт і 37 рацыяналізатарскіх прапаноў[2].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]