Анатоль Фёдаравіч Кавалёў
Анатоль Фёдаравіч Кавалёў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 10 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2015 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак, дызайнер |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Анатоль Фёдаравіч Кавалёў (10 мая 1926, вёска Даўгаполле, Гарадоцкі раён — 20 студзеня 2015, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце. У 1965—1976 гадах загадваў кафедрай дэкаратыўнага мастацтва, у 1977—1980 гг. — кафедрай малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследаваў тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучаў з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў.
Напісаў 3 кнігі (2 у сааўтарстве) і каля 60 артыкулаў па пытаннях выяўленчага мастацтва, дызайну і эстэтычнага выхавання. У 1977 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт, а ў 1992 годзе — званне прафесар.
Акрамя метадычнай і навуковай работы, А. Ф. Кавалёў шмат часу аддаваў творчасці. Творы мастака экспанаваліся на міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў Эрмітажы, Ульянаўскім мастацкім музеі, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і інш.
Мастак працаваў у розных жанрах, аднак любімым жанрам лічыў пейзаж.
Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалёў Анатоль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 394. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяржук Серабро. Пайшоў з жыцця наш зямляк — мастак і ветэран Другой сусветнай вайны Анатоль Кавалёў
- Сяржук Серабро. Ушел из жизни художник и ветеран Второй мировой войны Анатолий Ковалев (руск.)
- Кавалёў Анатоль [Электронны рэсурс] // Мастакі Віцебшчыны = Художники Витебщины = Artists of Vitebsk Region.
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Дызайнеры Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны