Анатоль Іванавіч Шушко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Шушко)
Анатоль Іванавіч Шушко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 ліпеня 1954(1954-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 2018(2018-11-08) (64 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Анатоль Іванавіч Шушко (нар. 19 ліпеня 1954, в. Сташаны, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 8 лістапада 2018) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Сваімі першымі настаўнікамі лічыць маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі, і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко, а цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікалай Сямёнавіч Купрэеў (1937—2004), які стаў вядомым пісьменнікам. Анатоль з дзяцінства сябраваў з Міколай Антаноўскім, які таксама захапляўся паэзіяй, стаў паэтам, У 1971 г. Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння БДУ (1976) — настаўнік Ласіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна, Поразаўскай спецшколы-інтэрната Свіслацкага раёна. Працаваў рабочым і будаўніком на Міншчыне і Гомельшчыне, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет. Першы апублікаваны верш Анатоля Шушко з’явіўся ў газеце «Піянер Беларусі» (1969). Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам сапраўднага паэтычнага мастацтва можна лічыць падборку вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (1971), якая з’явілася дзякуючы Варлену Бечыку. Вершы пачынаючага паэта адразу заўважыла літаратурная Беларусь, творчая інтэлігенцыя прарочыла яму вялікую літаратурную будучыню.

У 1981 г. Анатоль Шушко пабываў на рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці (Каралішчавічы), дзе былі такія вядомыя цяпер асобы: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Віктар Шніп, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік і інш.

Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы. У 1994 годзе ў серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“» пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».

У 2012 годзе выйшаў другі зборнік вершаў паэта «Шаны», за які атрымаў Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі». Кнігай «Шаны» Анатоль Шушко паставіў сябе ў адзін шэраг з лепшымі паэтамі Брэстчыны — Міколай Засімам, Міхасём Рудкоўскім, Міколай Купрэевым, Нінай Мацяш... Анатоль Іванавіч ахвотна сустракаўся з чытачамі ў бібліятэках, з настаўнікамі і вучнямі ў школах, са студэнтамі, умеў па-мастацку чытаць свае творы. Штогод наведваў літаратурнае свята «Лунінская восень» на Лунінеччыне. Удзельнічаў у рабоце клуба літаратараў «Пінчукі», створанага ў 2016 г. пры раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з сакавіка 1997 года; у 2006 годзе выйшаў з СБП і ўступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2014). Да 60-годдзя паэта ў Пінскай ЦРБ імя Я. Янішчыц быў праведзены творчы вечар, на які прыйшлі родныя і сябры, а музычнае віншаванне падрыхтаваў народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Чабатухі» Сташанскага дома фальклору.

На працягу апошняга года жыцця Анатоль Шушко змагаўся з цяжкой хваробай, але не адышоў ад актыўнага грамадска-культурнага жыцця. Удзельнічаў у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства ў Іванаве, урачыстасці з нагоды надання звання «народны» літаратурна-краязнаўчаму музею Якуба Коласа ў Пінкавічах. 8 лістапада 2018 г. Анатоль Іванавіч Шушко заўчасна пайшоў з жыцця. Пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну і добрыя ўспаміны. Рыхтаваў свой новы зборнік «Сэрцу соладка, ясна, трывожна», але выдадзены ён ужо пасмяротна ў маі 2019 г. У кнігу ўключылі вершы, прысвечаныя Анатолю Шушко, эсэ-ўспамін Таццяны Хвагінай. Да 65-годдзя з дня нараджэння паэта ў Пінскай ЦРБ імя Я. Янішчыц прайшоў вечар памяці.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг «Выток і прычасце» (Мінск, «Полымя», бібліятэчка часопіса «Маладосць», 1994), «Шаны» (Мінск, «Мінкапрынт», 2012), «Сэрцу соладка, ясна, трывожна» (Мінск, «Деловая печать», 2019), «Паэзія — душы маёй суладдзе» (Мінск, «Деловая печать», 2020).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сэрцу соладка, ясна, трывожна : зборнік вершаў / Анатоль Шушко. — Мінск : «Деловая печать», 2019. — 75 с.
  • Шаны : зборнік вершаў / Анатоль Шушко; прадмова В. Гардзея. Мінск : Мінкапрынт, 2012. 192 с.
  • Материнский завет ; Попытка гекзаметра ; Валуны ; Стошанам ; На стежке в жите; «…Мой долг неоплатный…»; «…Зачем кричу подчас отчаянно…» : [стихи] / Анатоль Шушко // Белой Вежи свет : сб. поэзии Брестчины / сост. и пер. с бел. В. Гришковца. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 82-85.
  • Выток і прычасце : вершы / Анатоль Шушко. Мінск : Полымя, 1994. 31 с. (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», № 1 (67)).
  • Адзінаму ; Еўтэрпе ; Пінскі снег ; Перад настаннем дня : [вершы] / Анатоль Шушко // Дзень паэзіі — 2005. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 230—231.
  • Вера ; Сто шан для Сташан ; Вернасць ; Мова; «Сонейка вясенняе мае..»; «Хвілінку, шчасце пачакай» ; Чмель ; Сябрам : [вершы] / Анатоль Шушко // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 34-40.
  • Слова долі ; Перамога / Анатоль Шушко // Піншчына літаратурная
  • Ты — мой роздум аб шчасці ; Бурштынавыя ночы ; Любасці : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2013. 7 марта.
  • Зямлячцы : верш / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2013. 20 ноября. С. 6.
  • Вячэрняму Пінску; «Не хавай нашу папараць…»; «Святое неўзабаве застанецца…»; «Зноў ля помніка маці стаю»; «Пакрыёма праўда праяўляецца» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 17 жніўня (№ 33). С. 8.
  • Прызнанне нашчадка ; Бацькава песня : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 4 мая (№ 18). С. 8.
  • Маёй Беларусі ; Просьба да сонца; «Час родзіць паэтаў у нас» ; Баладнае ; Вершапад ; След ; Ушушканы ўспамінам ; Кветка волі. Балада белых руж на іспанскі матыў : [вершы] / Анатоль Шушко // Полымя. 2011. № 11. С. 32-37.
  • Камяні ; Пацеры да мовы ; Каханне : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2011. № 8. С. 46.
  • Касьба з водарам настальгіі : [верш] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2011. 22 красавіка.
  • Віншаванка. Дзве тысячы дзесятым! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2009. 31 снежня.
  • «Нядзіўна» : Караткевічу : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2010. 18 декабря.
  • Стошанам ; На стежке в жите ; Попытка гекзаметра ; Валуны : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Нёман. 2011. № 6. С. 98-99.
  • Спешу напиться звуками и словом… : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с бел. А. Аврутина // Нёман. 2008. № 10. С. 100—101.
  • Шчырае ; На далонях вясны; «Прыгажосць выратуе свет» : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 31 июня.
  • Прачулае і весняе : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 14 февраля.
  • Навізна : [верш] / Анатоль Шушко // Народная газета. 2008. 21 лістапада.
  • Гады. Сыну Віталіку : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 15 мая.
  • «Знаёмая мара паехаць у Брэст»; «Кашулю шылі навырост» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2007. № 11. С. 58-60.
  • Пінскі вальс : [песня] / словы Анатоля Шушко; музыка Алеся Жуковіча // Пінскі веснік. 2007. 5 кастрычніка.
  • Франтавіку, чалавекалюбу Зіновію Вагеру ахвярую : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2007. 16 кастрычніка.
  • Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с бел. В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 57.
  • Пінскі снег : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2007. 6 февраля.
  • Імгненнае; Элегічнае; Радзімнае: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2007. 18 октября.
  • Радзіме: Просьба : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2007. 3 студзеня.
  • Маёй Беларусі : [верш] / Анатоль Шушко // Заря. 2007. 22 ноября.
  • Думка ; Каханне ; Сынам ; Ідылічны накцюрн ; Удзячнасць ; Надзейнасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 70-71.
  • Чмель: [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 18 красавіка
  • Халасцяк; Графаман : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 10 лістапада.
  • Чараўніца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2011. 3 верасня.
  • Лаўровіч, М. Вершы / Мікалай Лаўровіч; пер. з рускай мовы Анатоля Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 52.
  • Сынавым радком : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2006. 17 июня.
  • Да бацькавага васьмідзесяцігоддзя. Да крэўнага франтавіка : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2006. 16 чэрвеня.
  • Пінская бусліная балада (дыялог з аднакурніцай праз 60 год пасля вайны) ; Дыялог у Пінску ; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября.
  • Грышкавец, В. «У мяне дзве матулі» ; Ліст услед; «…І ад каханкі на світанку на цягнік…»; «Знайсці, прыняць і пакахаць»; «Ў дарозе ці дома, калі я адзін…»; «Ўваб’ю калочак свой ахвотна…» : [вершы] / Валерый Грышкавец; пер. з рускай мовы Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 23 верасня. С. 11.
  • В родимой белорусской стороне : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с белор. В. Гришковца // Нёман. 2005. № 7. С. 79-80.
  • Ушушканы ўспамінам : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 11 сакавіка.
  • Вясеннія паразуменні з Уладзімірам Караткевічам : трыпціх ; Сват ; На памяць ; З татам : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 24 чэрвеня (№ 25). С. 8.
  • Ад сэрца; Прызнанні палешука : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 21 кастрычніка.
  • Вернасць : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2005. 12 ноября.
  • Вось ён — напісаны верш!; Цішыня : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 4 студзеня.
  • Перад настаннем дня; Навальніца; Георгію Андрэеву: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 27 мая.
  • Пінская бусліная балада; Дыялог у Пінску; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября.
  • Голас кветак : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2005. 19 апреля.
  • Весні матыў ; Вясна ; Майскаму ранку дома на ганку ; Дзякую ; Санет яднання : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2004. 22 кастрычніка (№ 42). С. 8.
  • Прыпамінальнае; «Ніхто не ўмее плакаць, як паэт»; У блакнот; Хай жывуць студэнты!!!; Жартоўна-гумарыстычнае, сумесна суцяшальнае!; На купалле; Дыфірамб; На сцежцы ў жыце : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня.
  • Да юбілею; Наступства сонечных промняў : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2004. 14 августа.
  • Да юбілею; Мове; У дзень нараджэння; Наступства сонечных промняў; Навальніца : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля.
  • Семья : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пінск. 2004. 7 февраля.
  • Са святам! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 5 сакавіка.
  • Прывітальнае : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 30 октября.
  • Сонейка вясенняе маё; Хвілінку, шчасце, пачакай : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 20 марта.
  • "Слязу меў, бо жыць хацеў!.." або Нечаканы маналог таты : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 2 ліпеня.
  • Франтавік; Дыялог : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 2 июля.
  • Спатканне; «Вось ён — напісаны верш!»; Выпускнікам горада Пінска : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 1 чэрвеня.
  • Сташанам : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 22 марта.
  • Золак на волі ; Дыялог з воляю; «Воно» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2003. 19 снежня. (№ 51-52). С. 8.
  • Услед: Васілю Сахарчуку : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 1 мая.
  • Дыялог ля роддома; Віншавальнае : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 7 марта.
  • Каханы : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 12 апреля.
  • Майскаму ранку дома на ганку; Шлях у чалавечнасць: [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда. Пинск. 2002. 8 мая.
  • Пацеры да мовы : [вершы] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2002. 12 декабря.
  • Просьба да сонца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 23 жніўня.
  • Твой самы; Мроя ў пінскім аўтобусе; Непаўторнасць; З парога : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 20 верасня.
  • Свята Перамогі : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 8 мая.
  • Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака; «Замаўляючы сабой бяседу…»; «Распавёў ты сваё КОЛІСЬ сэрцам»; «Ды пра што я, Божа напрамілы?!» ; Міколу Цялегу ; Мове ; Дыялог сучаснікаў : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2001. № 5. С. 27-31.
  • Сват : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2001. 3 мая.
  • Апасля сваркі; Настальгічнае; На сцежцы ў жыце; Вясна; З парога: [вершы] / Анатоль Шушко // Провинциалка. 2001. 23 августа.
  • Мяцеліца ; Снег ; Іней : [вершы] / Анатоль Шушко // Раніца. 2001. 22 сакавіка.
  • Навагодняя застольная; Прызнанне; На прысвятак Ганны ў бацькоўскай хаце; Дзеўне з Беларусі; Да восені; Крынічка; Радасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2001. 29 декабря.
  • Мова ; Замест «бывай!» ; Вецер; «Як зазірну ў сховішча душы…»; «Гудуць чмялі, спагадны бас ля хаты»; «Кім стаць хацеў у працы, у жыцці?»; «Добры дзень! Родны ранак душы» : [вершы] / Анатоль Шушко // Беларуская думка. 2000. № 10. С. 165—167.
  • Тень вечности : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Нёман. 2000. № 2. С. 155—156.
  • Малады; Бацьку : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 5 мая.
  • Маналог былога кінолага-пагранічніка Івана Бандарчука : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 26 мая. 79.Вясновы верлібр : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 28 красавіка.
  • Беларусі ; На сцежцы ў жыце ; Сум ; Чараўніца : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1999. 8 кастрычніка. С. 8.
  • Сябру : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 1999. 31 жніўня.
  • З кнігі лірыкі «Словы долі» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 1998. № 5. С. 98-103.
  • "Зляпіў мяне мой Бог з памылак"; «А думка прагне адкрыцця…» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1998. 24 красавіка (№ 17). С. 9.
  • Вас не клікалі зоры?; Вясна; Чаму; Кім стаць хацеў?; Купалаўскае : [вершы] / Анатоль Шушко // Пинская неделя. 1998. 27 февраля.
  • "Светятся леса — в лучах осин…" ; Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Москва. 1997. № 10. С. 6.
Пра Анатоля Шушко пісалі[правіць | правіць зыходнік]
  • Анатоль Шушко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 479—481.
  • Гардзей, В. Шаны вам, Сташаны / Віктар Гардзей : рэц. на кнігу «Шаны». — Мінск: Мінкапрынт, 2012.
  • Ляшук, М. Ляціць ягоны верш да небакраю / Марыя Ляшук // ЛіМ. 2014. 12 снежня (№ 49). С. 12.
  • Алея гарадоў-сталіц, «Баркулабаўскі летапіс» і …: [дыплом ІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі» атрымаў у Быхаве А. Шушко] // Народная трыбуна. 2013. 6 верасня. С.
  • Бензярук, Р. Ушушканы Сташанамі / Расціслаў Бензярук // ЛіМ. 2012. 21 снежня. С. 10.
  • Локун, В. Цэнтрам быційнай прасторы : [агляд твораў, у т. л. кнігі А. Шушко «Шаны»] / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 10. С. 56-58.
  • Яцук, А. Шаны Сташанам. І не толькі… / Алег Яцук // Полымя. 2013. № 3. С. 180—183.
  • Гришковец, В. «Сто шан, паэт!» : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Полесская правда, Пинск. 2013. 9 января. С. 3; Заря. 2013. 24 января. С. 19.
  • Гришковец, В. Мера жита — мера слова: жизнь! : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Нёман. 2013. № 1. С. 208-211.
  • Гарадніцкі, Я. Паэзія — 2011: зямное і ўзвышанае : [аб падборцы вершаў А. Шушко ў часопісе «Полымя»] / Яўген Гарадніцкі // Полымя. 2012. № 10. С. 179—180.
  • Бензярук, Р. Сто шан вам, Сташаны! : Доўга, вельмі доўга Анатоль Шушко, таленавіты паэт з Пінска, чакаў сваёй другой кнігі / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2012. 14 снежня.
  • Макарэвіч, С. Гучыць слова земляка над роднаю старонкаю : [сустрэча паэта А. Шушко са студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта] / Святлана Макарэвіч // ЛіМ. 2012. 27 ліпеня (№ 30). С. 22.
  • Кузьміч, П. Вылучаны на рэспубліканскую прэмію : [Шушко Анатоль Іванавіч] / П. Кузьміч // ЛіМ. 2008. 25 студзеня. С. 22.
  • Галубовіч, Л. Сто шан! : [Анатолю Шушко — 50] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2004. 23 ліпеня. С. 5.
  • Приступа, Н. Пятьдесят его дорог : члену Союза белорусских писателей Анатолию Шушко — 50 лет / Наталья Приступа // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. С. 3.
  • Лаврович, Н. Ни дня без поиска / Николай Лаврович // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. С. 3.
  • Гришковец, В. Анатолю Шушко — 50 / Валерий Гришковец // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля.
  • Кантор, Д. От народных криниц : [о заседании клуба «Натхненне» при районной библиотеке им. Е. Янищиц, посвященное поэту А. Шушко] / Дмитрий Кантор // Полесская правда, Пинск. 2002. 8 мая.
  • Маринчик, И. Как ждут того, кто не обманет : встреча с поэтом А. Шушко / И. Маринчик // Полесская правда (Пинск). 1998. 11 марта.
  • Самуйлик, М. Анатолия Шушко читают в Москве / М. Самуйлик // Полесская правда, Пинск. 1998. 14 марта.
  • Самуйлик, М. Горит его Звезда : [о творчестве А. Шушко] / М. Самуйлик // Пинская неделя. 1998. 27 февраля.
  • Прыняты ў Саюз пісьменнікаў : [Шушко Анатоль Іванавіч] // ЛіМ. 1997. 28 сакавіка. С. 4.
  • Путь в большую поэзию начался в Стошанах // Полесская правда, Пинск. 1997. 15 февраля.
  • Гардзей, В. Паэты з вёскі Сташаны / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1997. 27 мая.
  • Талкачоў, С. Са сваім адчуваннем свету : [пра паэзію А. Шушко] / Сяргей Талкачоў // Пінскі веснік. 1997. 15 красавіка.
  • Патаранскі, С. Паэт — ён нечаканасць… (Роздум над кнігай Анатоля Шушко «Выток і прычасце» і пра сучасную паэзію наогул) / Сяргей Патаранскі // Першацвет. 1995. № 5. С. 129—131.
  • Стрыгалёў, М. Агмень паэзіі сапраўднай. «І маразы, і лета пах…» («Выток і прычасце» Анатоля Шушко) / Міхась Стрыгалёў // Маладосць. 1995. № 4. С. 251—253.
  • Патаранскі, С. Паэт — ён нечаканасць… / Сяргей Патаранскі // Першацвет, 1995. № 5. С. 129—131.
  • Галубовіч, Л. Свая азнака : [рэц. на кнігу А. Шушко «Выток і прычасце»] / Леанід Галубовіч // Полымя. 1994. № 7. С. 254—256.
  • Грышкавец, В. Выток і прычасце / Валерый Грышкавец // Полесская правда, Пинск. 1994. 1 октября // Пінскі веснік. 1994. 28 верасня.
  • Папічыц, В. Свята паэзіі і песні : [у в. Сташаны віталі сваіх землякоўпаэтаў М. Антаноўскага і А. Шушко] / В. Папічыц // Пінскі веснік. 1994. 22 чэрвеня.
  • Бечык, В. Будзем знаёмы : Анатоль Шушко / Варлен Бечык, Гіль // ЛіМ. 1971. 6 жніўня.