Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык
Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1987 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 2021 (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь |
Гады службы | 2010—2021 |
Званне |
|
Часць | 116-я штурмавая авіяцыйная база (Ліда) |
Узнагароды і званні |
Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык[1] (17 кастрычніка 1987, Паставы — 19 мая 2021, Баранавічы) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Беларусі (2021)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 кастрычніка 1987 года ў Паставах у сям’і ваеннага лётчыка-снайпера Уладзіміра Нічыпорчыка[3]. Бацька 33 гады прысвяціў палётам. Ён займаўся фарміраваннем пілатажнай групы ВПС і СПА «Белая Русь». Маці была настаўніцай у пачатковай школе. Андрэй Нічыпорчык з дзяцінства марыў стаць лётчыкам[4].
У трэцім класе перайшоў у школу № 9 горада Ліды. Прадстаўляў навучальную ўстанову ў розных спартыўных спаборніцтвах, добра ведаў англійскую мову. У 2005 годзе скончыў школу[4]. Затым паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 годзе.
З 2016 года служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы[2], рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых пілотаў. З 2017 года браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130[3].
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітам Куканенкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі[2]. А 12:33 самалёт зваліўся каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У загінулага пілота засталася жонка, два маленькія сыны і дачка. На час смерці бацькі старэйшаму сыну шэсць, чатыры дачцэ, самаму малодшаму сыну — паўтара года[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Беларусі (24 лістапада 2021, пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку[1];
- медаль «За бездакорную службу» III ступені[3].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У канцы снежня 2021 года Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «Аб прысваенні найменняў», згодна з якім адной з вуліц у Баранавічах было прысвоена імя Героя Беларусі маёра Андрэя Нічыпорчыка[7].
- Імя А. У. Нічыпорчыка прысвоена піянерскай дружыне сярэдняй школы № 14 горада Ліды[8]. Там жа яго імя прысвоена сярэдняй школе № 9[9].
- 20 мая 2022 года ў Баранавічах з нагоды першай гадавіны з дня трагедыі быў адкрыты мемарыял у гонар загінулых лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін[10][11].
- 17 мая 2024 года ў Баранавічах адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар лётчыкаў-герояў. Размешчана на доме, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц, названых імёнамі пілотаў[12].
Зноскі
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 24 лістапада 2021 г. № 457 «Аб узнагароджанні» (недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ а б в Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі» Архівавана 24 лістапада 2021.
- ↑ а б в Сообщение пресс-службы (руск.)(недаступная спасылка). Министерство обороны Республики Беларусь (19 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ а б "Светлый парень, душа компании": друзья о погибшем в Барановичах пилоте (руск.). Sputnik Беларусь (19 мая 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Александр Карев о крушении самолёта в Барановичах: «Рука лётчика была на ручке до самого удара, до конца» (руск.)(недаступная спасылка). СТВ (21 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Алеся Добыш. «Андрей был счастливым отцом, Никита недавно женился». В Лиде попрощались с погибшими во время крушения военного самолёта летчиками (руск.). Комсомольская правда (21 мая 2021). Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ "Новые улицы в Барановичах будут носить имена Героев Беларуси Ничипорчика и Куконенко". Архівавана з арыгінала 2022-05-26. Праверана 2022-05-12.
- ↑ Имя Героя Беларуси Андрея Ничипорчика присвоено пионерской дружине в Лиде .
- ↑ Память о погибших летчиках-героях увековечивают в Лиде .
- ↑ "В Барановичах открыли мемориал в честь погибших летчиков Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко". БелТА.
- ↑ "В Барановичах открыли памятник летчикам-героям Ничипорчику и Куконенко". Архівавана з арыгінала 2022-05-20. Праверана 2022-05-20.
- ↑ В Барановичах почтили память летчиков-героев Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко . БелТА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Архівавана 24 лістапада 2021. (руск.)
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Паставах
- Памерлі 19 мая
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Пахаваныя ў Лідзе
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Лётчыкі Беларусі