Перайсці да зместу

Андрэй Уладзіміравіч Добры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Добры
Князь валынскі
1119 — 1135
Папярэднік Раман Уладзіміравіч
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч
Князь пераяслаўскі
1135 — 1141
Папярэднік Вячаслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч

Нараджэнне 1102(1102)
Смерць 1141(1141)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Манамах
Маці невядома
Жонка унучка Тугаркана
Дзеці Уладзімір Андрэевіч, Яраполк Андрэевіч, Вячаслаў Андрэевіч
Веравызнанне Праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Уладзіміравіч (11 жніўня 1102 — 22 студзеня 1141, пазней называлі яшчэ і Добрым) — князь уладзіміра-валынскі з 1119 года, князь пераяслаўскі з 1135 года, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха.

У 1119 годзе, пасля смерці Рамана Уладзіміравіча, бацька пасадзіў Андрэя ва Уладзіміры-Валынскім.

З-за Валыні Андрэю прыйшлося ўступіць у барацьбу з князем Яраславам Святаполчычам, сынам былога вялікага князя Святаполка Ізяславіча, які княжыў на Валыні да разрыву з Манамахам. Яраслаў заклікаў на дапамогу палякаў, венграў і чэхаў, але быў забіты ў 1123 годзе пры аблозе Уладзіміра-Валынскага.

У 1128 годзе Андрэй разам з іншымі князямі быў пасланы сваім братам, вялікім князем Мсціславам, выгнаць полацкіх князёў. У 1135 годзе Андрэй сеў княжыць у Пераяславе і здолеў абараніць гэты сталец ад замахаў вялікага князя кіеўскага Усевалада Ольгавіча, варожага да Манамахавічаў. Стаўшы кіеўскім князем, Усевалад Ольгавіч даў брату Святаславу ў княжанне Курск і паабяцаў Пераяслаў. Святаслаў пайшоў з Курска на Пераяслаў ваяваць з Андрэем Уладзіміравічам, але быў разбіты.

Пахаваны ў Пераяславе, у царкве Святога Міхаіла.

Сям’я і дзеці

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з 1117 года на ўнучцы палавецкага хана Тугаркана.

Дзеці:

Зноскі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).