Анопаль (пасёлак)
Выгляд
Пасёлак
Анопаль
| ||||||||||||||||||||||
Ано́паль[2] (трансліт.: Anopaĺ, руск.: Анополь) — пасёлак у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на землях нацыяналізаванага маёнтка Анопаль. Станам на 1926 год у пасёлку быў млын, кузня, шавецкай майстэрня, у саўгасе «Анопаль».
З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 28 двароў, 152 жыхары
- 1999 год — 8 жыхароў
- 2009 год — 6 жыхароў
- 2019 год — 12 жыхароў[3]
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 17 снежня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анопаль (пасёлак)