Перайсці да зместу

Вербнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вербнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223013
Аўтамабільны код
5
Вербнікі (Беларусь)
Вербнікі
Вербнікі
Вербнікі (Мінская вобласць)
Вербнікі
Вербнікі

Ве́рбнікі[2] (трансліт.: Vierbniki, руск.: Вербники), раней таксама Вярбінка або Вербінка — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

У 1774 годзе засценак, у уласнасць царквы, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У 1815 годзе ўласнасць А. Вінчы. У 1858 годзе фальварак, уласнасць Казіміра Паўлюця.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе землеўладальнікамі ў Вербніках і Куркевічах (пазней Курковічы, цяпер не існуюць) былі: дваранкі рыма-каталіцкага веравызнання Стэфанія, Паўліна, Пульхерыя і Схалястыка Казіміраўны Паўлюць (агулам мелі 139 дзесяцін зямлі)[3]. У далейшым, відаць праз падзел фальварка, у 1889 годзе ўладальніцай 20 дзесяцін у Вербніках была дваранка каталічка Разалія Казіміраўна Паўлюць[4].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады быў рэпрэсаваны прынамсі 1 жыхар[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1815 год — 10 жыхароў мужчынскага полу
  • 1908 год — 5 двароў, 7 жыхароў[6]
  • 1917 год — 10 двароў, 125 жыхароў (з іх 51 беларус і 74 палякі)[7]
  • 1997 год — 40 двароў, 63 жыхары
  • 1999 год — 49 жыхароў
  • 2009 год — 44 жыхары
  • 2019 год — 40 жыхароў
  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877.
  4. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889.
  5. Списки жертв — Бортник Григорий Прокофьевич. base.memo.ru. Праверана 6 кастрычніка 2025.
  6. Ярмоловичъ В. 1909.
  7. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924.