Самуэлева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Самуэлева
Самуэлева. Алея.jpg
Старая алея, спілаваная мясцовымі ўладамі ў 2014 г. Фота 2011 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Самуэлева на карце Беларусі ±
Самуэлева (Беларусь)
Самуэлева
Самуэлева (Мінская вобласць)
Самуэлева

Самуэ́лева[1] (трансліт.: Samuelieva, руск.: Самуэлево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км ад Мінска, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1588 годзе сяло Самолева — уласнасць В. Невельскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 годзе маёнтак Самуэлева, 10 дымоў, уласнасць Т. Кастравіцкага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Самуэлева трымалі Свянціцкія, потым тут былі кроўныя Радзівілаў Мараўсцы, наступнымі кіравалі Карказевіч і Акулалове[2]. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На землях маёнтка сяліліся «вольныя хлебапашцы». У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева Эмерыку Чапскаму[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. У 1918 годзе адкрытая 3-гадовая школа.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1920 годзе ў маёнтку створаны племгас «Самуэлева», з 1922 года — саўгас, працавалі стальмашня і шорная майстэрня. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 27 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрытая пачатковая школа, было 33 вучні. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляновая алея (XIX ст.), знішчаная мясцовымі ўладамі ў 2014 годзе[3]


Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Дружная вуліца
  • Зарэчная вуліца
  • Кааператыўная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Сонечная вуліца[4]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1917 — 226 жыхароў
  • 1941 — 65 двароў, 231 жыхар
  • 1997 — 60 гаспадарак, 163 жыхары
  • 1999 — 158 жыхароў
  • 2010 — 58 гаспадарак, 159 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Jelski A., 1889, с. 259
  3. Недалеко от Минска вырубают кленовую аллею, посаженную графом Чапским (руск.) . tut.by (14 красавіка 2014). Праверана 28 лютага 2020.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]