Антаніна Пятроўна Морава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антаніна Морава
сцяг
Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
сцяг
25 верасня 2001 — 5 мая 2006
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік: Уладзімір Патупчык
 
Адукацыя: Мінскі інстытут народнай гаспадаркі (1971)
Навуковая ступень: доктар эканамічных навук
Нараджэнне: 27 ліпеня 1950(1950-07-27) (69 гадоў)
с. Грачанае Катоўскага раёна, Валгаградская вобласць, РСФСР
 
Узнагароды:
Ордэн Францыска Скарыны
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь

Антані́на Пятроўна Морава (нар. 27 ліпеня 1950, с. Грачанае Катоўскага раёна Валгаградская вобласці, РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзеячка, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2001-2006), доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава . У 1975, скончыўшы аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Палітычная эканомія». У 2002 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Метадалогія пераходу да рынкавай мадэлі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь».

У 1974-1980 гадах і ў 1984-1994 гадах працавала ў Інстытуце эканомікі АН Беларусі (з 1989 года - загадчыкам сектара, з 1992 года - загадчыкам аддзела эканамічных заканамернасцяў). У 1980-1984 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана Беларусі (з 1981 года - загадчыкам сектара).

У 1981-1982 гадах прайшла навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў ДКНТ СССР па спецыяльнасці «Аналітыка, статыстычная апрацоўка крыніц інфармацыі і падрыхтоўка інфармацыйных выданняў». Скончыла Інстытут эканамічнага развіцця Сусветнага банка па спецыяльнасці «Макраэканоміка» (1993). Па праблемах сацыяльнай палітыкі праходзіла стажыроўку ў Італіі (1995-1996 гады), ЗША (1998), Венгрыі (2000), Швецыі (2007).

У 1994 годзе была прызначана намеснікам кіраўніка групы саветнікаў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе пераведзена на пасаду саветніка-кансультанта Аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года працавала начальнікам эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

25 верасня 2001 г. была прызначана Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1], дзе працавала па 5 мая 2006 года.[2]

З 2006 года - намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад г. Мінска, з'яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, намеснікам старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека, кіраўніком дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, членам дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар звыш 200 навуковых прац і артыкулаў. Асноўныя навуковыя інтарэсы: сацыяльная палітыка, працоўныя адносіны, рынак працы, эканамічныя заканамернасці, макраэканамічны аналіз.

Працы:[правіць | правіць зыходнік]

  • Характер, структура и факторы формирования экономических отношений. Мн, 1992
  • Социальная политика в сфере трудовых отношений. Мн, 2000
  • Политико-экономические проблемы становления социально ориентированной экономики Беларуси (у сааўт.)
  • Организация заработной платы: опыт, проблемы, рекомендации. Мн, 2002 (у сааўт.)
  • Рыночная модель социальной политики в Республике Беларусь: проблемы и направления перехода. // Проблемы управления. 2002 год.- №3-4
  • Социальная защита населения// Республика Беларусь. Энциклопедия Т1 Мн, 2005
  • Социальная политика государства// Макроэкономика. Учебное пособие.-Мн, 2006
  • Мировая экономика: итоги 2006 года и перспективы развития // Проблемы управления. 2007 год.- №23

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  • Ордэн Францыска Скарыны
  • Медаль «За працоўныя заслугі»
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • две Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • Грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Грамата Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь
  • Ганаровая грамата Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў
  • юбілейнымі медалямі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]