Ірына Анатольеўна Касцевіч
Ірына Анатольеўна Касцевіч | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 14 сакавіка 2017 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Валерый Малашка | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне | 26 студзеня 1967 (53 гады) | |
Узнагароды |
Ірына Анатольеўна Касцевіч (нар. 26 студзеня 1967, Мінск) — міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ў 1989 годзе (планаванне прамысловасці), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве).
У 1989—1992 гадах — інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб'яднання «Цэнтрсістэм». У 1993—1994 гадах — эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1994—2002 гадах — вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, начальнік упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2008—2015 гадах — першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 28 студзеня 2015 года да 13 сакавіка 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
14 сакавіка 2017 года прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджана граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь