Наталля Віктараўна Паўлючэнка
Наталля Віктараўна Паўлючэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ірына Анатольеўна Касцевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1977 |
||||||
Адукацыя |
Наталля Віктараўна Паўлючэнка (нар. 1977, Жодзіна, Мінская вобласць, БССР) — міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». Працоўны шлях пачынала з пасады дзяржаўнага падатковага інспектара ў Жодзіне.
З 2002 па 2004 год працавала эканамістам першай катэгорыі інспекцыі па бюджэце фінансавага аддзела Мінскага райвыканкама Мінскай вобласці.
З 2004 па 2006 год працавала эканамістам першай катэгорыі інспекцыі даходаў бюджэту, эканамістам першай катэгорыі, вядучым эканамістам аддзела даходаў бюджэту фінансавага аддзела адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска.
З 2006 па 2013 год працавала вядучым эканамістам, галоўным эканамістам аддзела фінансавання невытворчай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама.
З 2013 па 2014 год працавала начальнікам упраўлення фінансавання невытворчай сферы галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама.
З 2014 па 2017 год працавала намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення, начальнікам упраўлення бюджэтнага планавання галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама.
З 2017 па 2021 год займала пасаду кіраўніка фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З 2021-га па чэрвень 2024 года — першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.
13 чэрвеня 2024 года прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]