Антон Антонавіч Ус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Антонавіч Ус
Дата нараджэння 12 (24) чэрвеня 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1980(1980-01-01) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Антон Антонавіч Ус (12 (25) чэрвеня 1894, в. Мішуковічы, цяпер Мінская вобласць — 1 студзеня 1980) — беларускі мастацтвазнавец, літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Антон Ус нарадзіўся 12 ліпеня 1894 г. у вёсцы Мішуковічы Ашмянскага павета Віленскай губерні ў сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны служыў у Рускай арміі, затым — у Чырвонай арміі. У 1919 г. уступіў у партыю бальшавікоў.

У Омску Антон Ус скончыў рабфак. У 1925—1929 гг. вучыўся ў 2-м Маскоўскім універсітэце на філалагічным аддзяленні педагагічнага факультэта, у 1929—1932 гг. — у аспірантуры Інстытута Чырвонай прафесуры ў Маскве. У 1930—1932 гг. загадваў кафедрай мастацтвазнаўства Маскоўскага ўніверсітэта. У 1932—1934 гг. — загадчык сектара літаратуры і мастацтва ЦК КП(б)Б.

У 1930-я пацярпеў ад неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій. Спрабуючы іх пазбегнуць, пераехаў з Мінска ў Ленінград, уладкаваўся загадваць аддзелам рускага мастацтва ХІХ ст. у Дзяржаўным Рускім музеі. Але і там яго знайшлі: у 1935 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў «дыскрэдытацыі мерапрыемстваў Савецкай улады па адмене харчовых картак». У 1935 выключаны з ВКП(б). Год прабыў у Ленінградскай турме. У 1936 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Чатыры гады прабыў у лагерах у п. Ухта Пячорскага раёна (Рэспубліка Комі). Вызвалены ў 1940 годзе, пакінуты працаваць у г. Молатаве (Перм). У канцы 1943 г. па хадатайніцтве Якуба Коласа яго адпусцілі ў Беларусь, якую пачалі вызваляць ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Спачатку працаваў у Гомелі выкладчыкам рускай літаратуры на партыйных курсах.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года. У 1944—1948 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы АН БССР, у 1945 г. удастоены звання прафесара. За публікацыі па гісторыі беларускага мастацтва і літаратуры абвінавачаны ў нацыяналізме, у красавіку 1948 зволены з работы і пазбаўлены мінскай прапіскі. Працаваў выкладчыкам ВНУ у Вільнюсе і на Урале. У 1952—1956 гадах выкладаў у Брэсцкім педінстытуце на кафедры рускай літаратуры.

Рэабілітаваны ў 1956 годзе, адноўлены ў партыі. Персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння, застаўся жыць у Брэсце.

Памёр 11 студзеня 1980 г., пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. Яго багатую бібліятэку вывезлі ў Ленінград знаёмыя прыёмнай дачкі. Брэсцкі мастак Пётр Васільевіч Зарэцкі збярог частку рукапісаў і перадаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. У Брэсцкім мастацкім музеі захоўваецца партрэт Антона Антонавіча работы брэсцкага мастака Мікалая Дзмітрыевіча Чурабы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар артыкулаў, нарысаў і рэцэнзій па пытаннях беларускага і рускага выяўленчага мастацтва, у т.л. пра творчасць Н. Сілівановіча, І. Рэпіна, В. Сурыкава, В. Пярова, І. Левітана, І. Шышкіна, С. Малюціна, якія з 1939 года друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. Прапагандаваў сучаснае беларускае мастацтва.

Спрабаваў пісаць апавяданні, пасылаў іх Якубу Коласу, з якім па-сяброўску перапісваўся. Восем лістоў Якуба Коласа да А. А. Уса, напісаныя ў 1941—1956 гг., апублікаваны ў яго зборы твораў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ус Антон Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]