Перайсці да зместу

Антон Рыгоравіч Навумавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Рыгоравіч Навумавец
Дата нараджэння 2 студзеня 1936(1936-01-02) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Узнагароды

Антон Рыгоравіч Навумаве́ц[1] (нар. 2 студзеня 1936(1936-01-02), Рудка, Палескае ваяводства) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997), замежны член НАН Беларусі (2021)[2][3], член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995).

Нарадзіўся ў вёсцы Рудка (Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1952 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Іванава[4]. Паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1957 годзе. З 1957 года працуе ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 1983—1998 гадах намеснік сакратара Аддзялення фізікі і астраноміі, у 1998—2004 гадах акадэмік-сакратар. У 2004—2015 гадах віцэ-прэзідэнт, з 2015 па 2020 год першы віцэ-прэзідэнт НАН Украіны, з 9 кастрычніка 2020 года — член Прэзідыума НАН Украіны[4][5]. Адначасова ў 1977—1978 і 1988—2002 гг. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 4 лістапада 2020 года — галава Камісіі пры Прэзідыуме НАН Украіны па абароне навукі, процідзеянні псеўданавуцы і фальсіфікацыі навуковых даследаванняў, з 1 мая 2021 года — галава праўлення благачыннай арганізацыі «Благодійний фонд імені Бориса Патона»[5].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. Р. Навумаўцу належаць навуковыя працы ў галіне фізікі паверхняў цвёрдых цел, фізічнай электронікі, даследавання з’яў у звыштонкіх плёнках таўшчынёй у адзін слой атамаў. Адкрыў з’явы дрэйфу адсарбіраваных атамаў і малекул у неаднародным электрычным полі ў паверхні, двухмернай кандэнсацыі ў адсарбіраваных пластах з дыполь-дыпольным ўзаемадзеяннем, электронна-стымуляванай паверхневай дыфузіі, стабільнай нізкапольнай электроннай эмісіі з п’езаэлектрыкаў.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. У НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  3. Выборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2
  4. а б Web site of Anton G. Naumovets Архівавана 7 ліпеня 2019. (англ.)
  5. а б Наумовець Антон Григорович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 22 снежня 2021.