Ану Кааль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кааль Ану
Дата нараджэння

4 лістапада 1940(1940-11-04) (77 гадоў)

Месца нараджэння

Талін, Эстонская ССР, СССР

Краіна

Сцяг СССР СССР Сцяг Эстоніі Эстонія

Музычная дзейнасць
Прафесіі

оперны спявак, музычны педагог, актрыса

Узнагароды
Ордэн Дружбы народаў  — 1980
Ордэн Белай зоркі 3 класа (Эстонія)
Народны артыст СССР— 1981

А́ну Ка́аль (эст.: Anu Kaal; 4 лістапада 1940, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонская спявачка ( (лірыка-каларутарнае сапрана)), оперная спявачка,педагог. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1959 года вучылася вакалу ў Талінскай музычнай школе. У 1963 годзе скончыла Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[1] па класе вакалу, у 1968 годзе Талінскую кансерваторыю (клас В. Гур'ева).

З 1963 спявачка хору, з 1967 па 1996 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.

У 19711972 гадах стажыравалася ў міланскім тэатры «Ла Скала» (клас Рэнаты Карозіа). Гастралявала за мяжой. З 1984 года выкладае ў Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра. Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 9 склікання.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод партый: Джылвда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Лючыя («Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта); партыі сапрана ў буйных вакальна-сімфанічных творах — «Страсці па Іаану» І. С. Баха, «Поры года» І. Гайдна, «Stabat Mater» Дж. Б. Пергалезі, «Азарэнні» Б. Брытэна і інш.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаная артыстка Эстонскай ССР (1974)
  • Народная артыстка Эстонскай ССР (1977)
  • Народная артыстка СССР (1981).
  • Прэмія Ленінскага камсамола Эстонскай ССР (1979).
  • Прэмія імя Георга Отса (1979).
  • Ордэн Дружбы народаў (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 377. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.