Георг Отс
Георг Отс Georg Ots | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1920 |
Месца нараджэння | Петраград, РСФСР |
Дата смерці | 5 верасня 1975 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() |
Бацька: | Karl Ots[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Георг Отс (эст.: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расійская СФСР — 5 верасня 1975, Талін, Эстонская ССР) — папулярны савецкі і эстонскі оперны і эстрадны спявак (лірычны барытон). Народны артыст СССР (1960), лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Член ВКП(б) з 1946 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 21 сакавіка 1920 года ў Петраградзе (Расійская СФСР).
З 1944 года артыст хора, з 1945 года саліст тэатра оперы і балета «Эстонія». Скончыў у 1951 годзе Талінскую кансерваторыю (клас Ц. Куўзіка), у 1951—1552 яе рэктар.
Член ВКП (б) з 1946 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання.
Памёр 5 верасня 1975 года ў Таліне (Эстонская ССР). Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Валодаў моцным голасам прыгожага аксаміцістага тэмбру, вялікага дыяпазону, бездакорным густам і артыстызмам. Выступаў у оперы, аперэце, як камерны і эстрадны спявак. Сярод партый: у нацыянальных операх — Мэеліс («Лембіту» В. Капа), Вампа («Агні помсты» Э. Капа), Пятроў («Бераг бур» Г. Эрнесакса); іншых партыі — Яўген Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман(руск.) бел.» А. Рубінштэйна), Дон Жуан, Папагена, Фігара («Дон Жуан», «Чароўная флейта», «Вяселле Фігара(руск.) бел.» В. А. Моцарта), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Яга, Рэната, Рыгалета («Атэла», «Баль-маскарад(руск.) бел.», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Джэні Скікі, Марсель («Джані Скікі(руск.) бел.» і «Багема(руск.) бел.» Дж. Пучыні), Малатэста («Дон Паскуале(руск.) бел.» Г. Даніцэці); у аперэтах — Юры («Руму Юры» Л. Нормета і Э. Ара), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), містар Ікс, Тасіла, прынц Раджамі («Прынцэса цырка(руск.) бел.», «Марыца(руск.) бел.», «Баядэра(руск.) бел.» І. Кальмана), Марка («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Дон Кіхот і Сервантэс («Чалавек з Ламанчы» М. Лі). Першы выканаўца многіх песень сучасных кампазітараў. Здымаўся ў кіно («Святло ў Коардзі(руск.) бел.», 1952; «Містар Ікс(руск.) бел.», 1958; «Выпадковая сустрэча», 1961; «Кала Бруньён(руск.) бел.», 1974).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- У гонар Георга Отса названы аўтамабільна-пасажырскі паром «Георг Отс», які быў пабудаваны ў 1980 годзе ў г. Шчэцін, ПНР.
- У 1980 годзе ў гонар Георга Отса выпушчана паштовая марка СССР.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Отс
- Георг Отс на сайце Peoples.ru
- Георг Карлавіч Отс
- Георг Отс на Last.fm
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Эстоніі
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Эстоніі
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Эстоніі
- Акцёры XX стагоддзя
- Барытоны
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты СССР
- Заслужаныя артысты Эстонскай ССР
- Народныя артысты Эстонскай ССР
- Спевакі і спявачкі аперэты
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
- Акадэмічныя музыканты Эстоніі
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
- Асобы на марках
- Памерлі ад раку мозгу