Аржаніца
| Аржаніца | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 35 км |
| Басейн | 130 км² |
| Расход вады | 0,8 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 2 км вёскі Крулеўшчына |
| • Каардынаты | 55°02′52,6″ пн. ш. 27°48′27,92″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бярозаўка |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Русакі |
| • Вышыня | 142 м |
| • Каардынаты | 55°12′14,23″ пн. ш. 27°33′02,6″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бярозаўка → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Глыбоцкі раён |
|
|
|
Аржа́ніца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны).
Пачынаецца ў балотах за 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Крулеўшчына на мяжы Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў. Працякае праз возера Чачалёўскае. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Русакі.
Даўжыня Аржаніцы 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.
Даліна трапецападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалёўскае 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м. Пойма пераважна адкрытая.
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяцко Ф. І. Аржаніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 115. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аржаніца Архівавана 6 лютага 2013.