Самоа (астравы)
Самоа | |
---|---|
самаан. Sāmoa | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Саваі |
Агульная плошча | 3 028,1 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 858 м |
Насельніцтва | 249 839 чал. (2012) |
Шчыльнасць насельніцтва | 82,51 чал./км² |
Размяшчэнне | |
13°50′ пд. ш. 171°45′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Самоа (самаан.: Sāmoa) — архіпелаг у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у Палінезіі. Уваходзіць у склад дзяржавы Самоа і Амерыканскага Самоа. Плошча — 3028,1 км². Насельніцтва — 249 839 чал. (2012 г.), у асноўным самаанцы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Самоа знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў 800 км ад Фіджы, 530 км ад Тонга, 2900 км ад Новай Зеландыі, 15 266,3 км ад Беларусі (ад нулявога кіламетра ў Мінску да пляжа Ваіяла ў горадзе Апія).
Найбуйнейшыя астравы:
Заходняя частка разам з астравамі Саваі і Уполу ўваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Самоа. Усходняя частка — у склад Амерыканскага Самоа.
Вялікія астравы маюць вулканічнае паходжанне, даволі гарыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Сілісілі (1 858 м) на востраве Саваі. Малыя астравы — нізкія каралавыя атолы.
Клімат трапічны вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка.
Астравы падвержаны ўздзеянню землятрусаў і трапічных цыклонаў. Апошні значны землятрус адбыўся 29 верасня 2009 г. Ён спарадзіў цунамі, якое стала прычынай смерці 170 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад іншых палінезійцаў, самаанцы не маюць легенд аб сваім паходжанні з Гаваікаў. Археолагі сцвярджаюць, што астравы Самоа былі населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э. Выхадцы з Самоа актыўна рассяляліся па іншых астравах Акіяніі. Паданні аб паходжанні з Самоа існуюць нават сярод мікранезійцаў тунгару. Магчыма, што назва вострава Саваі стала крыніцай іншых легенд пра Гаваікі.
У XII — XVI стст. астравы Самоа знаходзіліся пад кантролем танганцаў, якія былі выгнаны ў выніку паўстання.
У 1722 г. адкрыты галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам.
У XIX ст. астравы Самоа знаходзіліся ў цэнтры экспансіянісцкіх планаў адразу некалькіх буйных дзяржаў. У 1899 г. Германія, ЗША і Вялікабрытанія падпісалі дагавор, паводле якога заходнія астравы перадаваліся пад кантроль Германіі, а ўсходнія — пад кантроль ЗША.
25 жніўня 1914 г. новазеландскі экспедыцыйны корпус высадзіўся на востраве Уполу і заняў Заходняе Самоа. Пасля заканчэння I сусветнай вайны Новая Зеландыя атрымала мандат для кіравання гэтай тэрыторыяй.
У 1951 г. у Амерыканскім Самоа было ўведзена грамадзянскае кіраванне.
1 студзеня 1962 г. Заходняе Самоа атрымала незалежнасць. У 1997 г. гэта дзяржава была пераназваная ў Самоа.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Музей Р. Л. Стывенсана на віле Ваіліма на востраве Уполу
- Паўвостраў Малінуу ў горадзе Апія, на якім знаходзяцца магільні самаанскіх правадыроў, помнікі еўрапейскім і амерыканскім ваенным маракам
- Нацыянальны парк О-Ле-Пупу-Пуе на востраве Уполу
- Дажджавы лес на паўвостраве Тафуа
- Запаведнік Аўалу каля аднайменнай вёскі на востраве Саваі — месца размнажэння марскіх чарапах
- Нацыянальны парк Амерыканскага Самоа на востраве Тутуіла
- Забароненая гавань на паўночным узбярэжжы вострава Тутуіла
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самоа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- American Samoa History Архівавана 6 студзеня 2013.
- Samoa History
- Samoa images
- Samoa — Nature