Арцём Аляксандравіч Скітоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арцём Аляксандравіч Скітаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Скітоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Скітоў
Нарадзіўся 21 студзеня 1991(1991-01-21)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Віцебск
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — Сцяг Беларусі Віцебск 151 (0)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 9 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 снежня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2015.

Арцём Скітоў[2] (нар. 21 студзеня 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск». Можа таксама згуляць у якасці паўабаронцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, з 2008 года выступаў за дубль «Віцебска», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сезоне 2011 трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клуба, але па выніках сезону «Віцебск» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2012 года Арцём праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клубе. У студзені 2013 года зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага канца сезону 2013[5].

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазіцыі правага абаронцы (да таго звычайна гуляў як паўабаронца). Дапамог віцебскаму клубу па выніках сезону 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у Вышэйшай лізе[7]. У 2015—2017 гадах трывала выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону, на наступны год вярнуў месца ў аснове.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Віцебск Сцяг Беларусі 25 0
2009 Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 2 0
2010 Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 11 0
2011 Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 22 0
2012 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 10 0
2013 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 4 0
2014 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 28 0
2015 Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 18 0
2016 Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 27 0
2017 Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 29 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]