Ян Віталевіч Скібскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ян Скібскі)
Футбол
Ян Скібскі
Поўнае імя Ян Віталевіч Скібскі
Нарадзіўся 25 снежня 2002(2002-12-25)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Віцебск 68 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Ян Скібскі (нар. 25 снежня 2002, Чашнікі) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родных Чашніках, у юнацкім узросце трапіў у структуру «Віцебска», з 2019 года пачаў гуляць за дубль клуба. У 2020 годзе замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебска» ў Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з «Мінскам» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У 2021 годзе працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[3]. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2023 года стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Грузіі (1:4).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Віцебск Беларусь 4 0
2020 Д1 Віцебск Беларусь 2 0
2021 Д1 Віцебск Беларусь 10 0
2022 Д1 Віцебск Беларусь 29 1
2023 Д2 Віцебск Беларусь 27 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://fc.vitebsk.by/player/skibskij-jan/
  2. https://footballfacts.ru/person/631653
  3. "Витебск" продлил соглашение со Скибским (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  4. Краснов, Теверов и Скибский продлили контракты с "Витебском" (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 13 лютага 2024.