Арцём Сяргеевіч Кійко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Кійко
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Кійко
Нарадзіўся 13 студзеня 1996(1996-01-13)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2018 Беларусь Дынама (Мінск) 6 (1)
2015   Беларусь Бяроза-2010 26 (3)
2018   Беларусь Гарадзея 6 (0)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2019 — Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (3)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2017 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2018.

Арцём Кійко (нар. 13 студзеня 1996, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнер — Гія Панчулідзэ. Пазней далучыўся да структуры мінскага «Дынама», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2015 на правах арэнды выступаў за клуб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезону «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сезону 2016 разам з асноўнай камандай, аднак у сезоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:1).

У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[2]. Сезон 2017 пачаў у дублі, аднак пасля прызначэння ў маі трэнерам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзервовым складам, Кійко стаў часцей з’яўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы.

У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[3], аднак з-а траўм згуляў толькі ў шасці матчах і ў ліпені таго ж года пакінуў каманду[4].

У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[5], дзе стаў выступаць за дубль, а з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. У лютым 2019 года пакінуў «Прамень»[6] і неўзабаве папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама Беларусь 10 0
2014 дубль Дынама Беларусь 31 2
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 26 3
2016 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2017 Д1 Дынама Беларусь 5 1
2018 (1) Д1 Гарадзея Беларусь 6 0
2018 (2) дубль Прамень Беларусь 8 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]