Арцём Аляксандравіч Фядзянін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арцём Фядзянін)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Фядзянін
Artem Fedyanin.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Фядзянін
Нарадзіўся 25 красавіка 1994(1994-04-25)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 174 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Гомель 6 (0)
2014   Сцяг Беларусі Рэчыца-2014 24 (1)
2016 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 21 (3)
2017 Сцяг Беларусі Асіповічы 26 (11)
2018 — Сцяг Беларусі Смалявічы 25 (4)
Нацыянальная зборная**
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 20) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017.

Арцём Фядзянін (нар. 25 красавіка 1994, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смалявічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Гомеля», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2012 замацаваўся ў рэзервовай камандзе «Гомеля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў.

У студзені 2013 года разам з іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[2]. Дэбютаваў за «Гомель» у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2013 года, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:0).

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Рэчыца-2014»[3]. Улетку 2014 замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У снежні 2014 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[4], з якім у лютым 2015 года падоўжыў кантракт[5].

У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль «Гомеля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 года папоўніў склад «Гомельчыгунтранса»[6], аднак у красавіку пакінуў клуб, так і не згуляўшы ніводнага матчу. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[7], але каманда знялася з чэмпіянату. У маі 2016 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У красавіку 2017 года стаў іграком «Асіповічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[8]. У «Смалявічах» замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель Сцяг Беларусі 5 1
2012 дубль Гомель Сцяг Беларусі 28 1
2013 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 2 0
2014 Д2 Рэчыца-2014 Сцяг Беларусі 24 1
2015 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 4 0
2016 Д2 Хімік Сцяг Беларусі 21 3
2017 Д2 Асіповічы Сцяг Беларусі 26 11
2018 Д1 Смалявічы Сцяг Беларусі 25 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]