Аршанская бітва (фестываль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аршанская бітва, фестываль)
Jump to navigation Jump to search
Аршанская бітва
Дата(ы) верасень кожнага года
Месца(ы) правядзення в. Гацькаўшчына, Аршанскі раён
Жанр(ы) бардаўская песня, фольк, фольк-рок, рок
vorsafest.livejournal.com

Фестываль «Аршанская бітва» — штогадовы бардаўскі фестываль, прысвечаны Аршанскай бітве. Ладзіцца на беразе ракі Крапівенка каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёну, на месцы аднайменнае бітвы, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім атрымалі перамогу над маскоўскім войскам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя правядзення фестываля беларускай аўтарскай песні на месцы Аршанскай бітвы 1514 года належыць беларускаму барду Андрэю Мельнікаву[1]. Першы фестываль беларускай аўтарскай песні «Аршанская бітва» адбыўся 30 жніўня 1991 года. З таго часу фестываль штогод праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы, за выключэннем 1994 (ладзілася юбілейнае мерапрыемства пад назвай «Дзень беларускай вайсковай славы»), 1996—1998 гг. Сам фестываль пачынаецца ўвечары, завяршаецца на наступны дзень у раніцы. Выступы адбываюцца амаль на працягу ўсёй ночы[2].

Праграма фестывалю не абмяжоўваецца толькі традыцыйным канцэртам, ў розныя гады яна ўключала ў сябе паказальныя выступы рыцарскіх клубаў, разнастайныя фаер-шоў, праходзіў перформанс Алеся Пушкіна «Абуджэнне».

Выступоўцы[правіць | правіць зыходнік]

1991 год[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Мельнікаў, Зміцер Сідаровіч, Лера Сом, Вольга Акуліч.

1992 год[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Шалкевіч, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Кастусь Герашчанка, дуэт братоў Дзямідчыкаў, Ігар Мухін, Лана Медзіч, Андрэй Мельнікаў.

1993 год[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Мельнікаў, Лера Сом, Ігар Мухін-Рабянок, Анатоль Кудласевіч, Лана Медзіч, Кастусь Герашчанка, гурт Змітра Сідаровіча «Камэлот», Алег Грушэцкі (Мінск), Васіль Аўраменка (Магілеў), Зміцер Дзядзенка (Мінск), Наташа Казлова (Барысаў), Алег Дашкевіч (Мінск) ды іншыя.

1995 год[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Мельнікаў, Алесь Камоцкі, рок-гурты «Gods Tower» (Гомель), «Evthanazia», «Avalon house», «Sarcastic green» (Мінск). «Хоспіс».

1999 год[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Мельнікаў, Ігар Мухін-Рабянок, паэт Славамір Адамовіч, мастак Алесь Пушкін, самадзейны калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Галіча (Мінск).

2002 год[правіць | правіць зыходнік]

Рэп-трыо «Аршанскія хлопцы», Зміцер Бартосік ды іншыя.

2003 год[правіць | правіць зыходнік]

Паэтка Таццяна Барысік (Магілёў), Зміцер Сідаровіч, Зміцер Бартосік ды іншыя.

2004 год[правіць | правіць зыходнік]

Алесь Наркевіч (Вілейка) ды іншыя.

2005 год[правіць | правіць зыходнік]

Паэт і выканаўца Андрэй Хадановіч (Мінск), Зміцер Абразцоў ды іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Копцік, 2007, с. 12
  2. Навіны фэсту «Аршанская бітва»/Некалькі слоў з гісторыі. Аргкамітэт фестываля «Аршанская бітва». Праверана 2 лістапада 2016.