Аскольд Аўрамавіч Сухін
Аскольд Аўрамавіч Сухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 мая 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1994[1] (52 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | бас |
Узнагароды |
Аскольд Аўрамавіч Сухі́н[2] (руск.: Аскольд Аврамович Сухин; 2 мая 1941, Архангельск, РСФСР — 19 лютага 1994) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Архангельску. Скончыў Інстытут мастацтваў у Кішынёве (1965). З 1965 года саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1980 года — Дзяржаўнага камітэта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1985—1990 гадах — Крымскай філармоніі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і пластычнасці. Сярод выкананых партый: Мечык («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), Барыс, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М. Мусаргскага), Канчак, Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рэнэ, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Камандор («Дон Жуан» В. А. Моцарта). У камерным рэпертуары спевака песні і рамансы беларускіх кампазітараў[2].
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
Заслужаны артыст Беларускай ССР (1971). Лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў у Празе (1967), Сафіі (1968)[2]. Атрымаў залаты медаль міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя Я. Віталса (1964)[2].
Зноскі
- ↑ а б Сухін Аскольд Аўрамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 297. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Варфаламеева Т. Б. Сухі́н Аскольд Аўрамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297—298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 200. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сухин Аскольд, артист оперы, бас // Электронны архіў Вялікага тэатра (руск.)
- Сухин Аскольд Авраамович // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)