Аслан Фархадавіч Везіраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аслан Фархадавіч Везіраў
азерб.: Aslan Fərhad oğlu Vəzirov
Дата нараджэння 13 снежня 1910(1910-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1988(1988-06-27) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і інжынерныя войскі
Званне палкоўнік і Савецкая гвардыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава ордэн Кутузава II ступені Order of Bogdan Khmelnitsky, 2nd class Order of Bogdan Khmelnitsky, 3rd class Ордэн Багдана Хмяльніцкага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» ордэн «Крыж Грунвальда»

Аслан Фархадавіч Везіраў (13 снежня 1910, с. Зюмюрхач, Бардзінскі раён, Азербайджан — 18 мая 1988, Баку) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 12 гадоў стаў курсантам Закаўказскай ваенна-падрыхтоўчай школы (1922—1928), затым курсантам Ленінградскага ваенна-інжынернага вучылішча (1928—1930). Пасля заканчэння вучылішча служыў спачатку ў Баку, затым у Кіеўскай і Харкаўскай акругах.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім і Паўночна-Каўказскім франтах. З ліпеня 1943 года палкоўнік А. Ф. Везіраў узначаліў 51-ю Чырвонасцяжную інжынерна-сапёрную брыгаду ў складзе 3-га Украінскага фронта. У 1944—1945 гадах — камандзір 1-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай брыгады 2-га Беларускага фронта, якая фарсіравала Дняпро ў раёне Магілёва і ўдзельнічала ў вызваленні горада. За выдатныя баявыя дзеянні брыгада атрымала найменне «Магілёўскай».

Дэмабілізаваўшыся з радоў Чырвонай Арміі ў 1947 годзе, гвардыі палкоўнік А. Ф. Везіраў працаваў на розных пасадах у народнай гаспадарцы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР, узначальваў рэспубліканскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З 1964 года старшыня Бакінскай секцыі Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Вёў вялікую грамадскую работу па выхаванню маладога пакалення.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Герой Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

4 красавіка 1986 года быў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.