Аслан Фархадавіч Везіраў
Аслан Фархадавіч Везіраў | |
---|---|
азерб.: Aslan Fərhad oğlu Vəzirov | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1988 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і інжынерныя войскі |
Званне | палкоўнік і Савецкая гвардыя |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аслан Фархадавіч Везіраў (13 снежня 1910, с. Зюмюрхач, Бардзінскі раён, Азербайджан — 18 мая 1988, Баку) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 12 гадоў стаў курсантам Закаўказскай ваенна-падрыхтоўчай школы (1922—1928), затым курсантам Ленінградскага ваенна-інжынернага вучылішча (1928—1930). Пасля заканчэння вучылішча служыў спачатку ў Баку, затым у Кіеўскай і Харкаўскай акругах.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім і Паўночна-Каўказскім франтах. З ліпеня 1943 года палкоўнік А. Ф. Везіраў узначаліў 51-ю Чырвонасцяжную інжынерна-сапёрную брыгаду ў складзе 3-га Украінскага фронта. У 1944—1945 гадах — камандзір 1-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай брыгады 2-га Беларускага фронта, якая фарсіравала Дняпро ў раёне Магілёва і ўдзельнічала ў вызваленні горада. За выдатныя баявыя дзеянні брыгада атрымала найменне «Магілёўскай».
Дэмабілізаваўшыся з радоў Чырвонай Арміі ў 1947 годзе, гвардыі палкоўнік А. Ф. Везіраў працаваў на розных пасадах у народнай гаспадарцы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР, узначальваў рэспубліканскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З 1964 года старшыня Бакінскай секцыі Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Вёў вялікую грамадскую работу па выхаванню маладога пакалення.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Герой Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
4 красавіка 1986 года быў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва»[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 13 снежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Елізаветпальскай губерні
- Памерлі 27 чэрвеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Баку
- Пахаваныя ў Баку
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Асобы
- Памерлі 18 мая
- Нарадзіліся ў Азербайджане
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР
- Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР
- Савецкая гвардыя
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва