Аслянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аслянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 28 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246828026
Аслянка на карце Беларусі ±
Аслянка (Беларусь)
Аслянка
Аслянка (Магілёўская вобласць)
Аслянка

Асля́нка[1] (трансліт.: Aslianka, руск.: Ослянка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапрынавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 28 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску цячэ р. Аслянка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Хіславічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 годзе с. Асланца аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1667 годзе пабудаваны вадзяны млын, у 1737 годзе — царква.

Пад уладай Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 года годзе у складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, уласнасць памешчыка. У 1867 годзе заснавана сукнавальня, у 1910 годзе адкрыта вінная крама.

У 1885 годзе цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. Зямля належала Пустынскаму манастыру. Мелася школа (нар. вучылі-шча), адкрытая не пазней 1884 года У канцы XVIII ст. ў цэнтры вёскі пабудавана драўля-ная царква, якая з’яўляецца помнікам нар. дойлідства. У 1897 годзе побач былі царкоўная сядзіба і сяліба.

3 1918 года да 1964 года ў Смаленскай вобласці РСФСР. Апрача школы ў 1924 годзе працавалі бібліятэка, хата-чытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 годзе арганізаваны калгас, які з 1932 года абслугоўвала Хіславіцкая МТС.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 48 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1969 годзе на заходняй ускраіне вёскі пастаўлены абеліск.

У складзе Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

17 лістапада 1964 года перададзена ў склад БССР[2]. З 25 снежня 1964 года вёска ў складзе Пячкоўскага сельсавета[3]. У 1976 годзе далучана в. Шматаўка. З 25 мая 1988 года ў складзе Сапрынавіцкага сельсавета. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Савецкая Расія» (цэнтр — в. Сапрынавічы). Працавалі 8-га-довая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, магазін. У 2007 годзе далучана да СВК «Кастрычнік». Дзейнічае магазін, водаправод.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка прамавугольная. Дзве працяглыя просталінейныя вуліцы арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і перакрыжаваны перпендыкулярна 4 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. На паўночны ўсход за ракой праходзіць кароткая просталінейная вуліца з завулкам (былая в. Шматаўка). Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры вёскі, сярод жылой забудовы. на паўночны захад і паўднёвы захад — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. «Назад у Расею не пайшлі б» — як жыве вёска, якую Хрушчоў перадаў з Расеі ў Беларусь
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]