Сапрынавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пячкоўскі сельсавет)
Сапрынавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сапрынавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 072
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Сапры́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Сапрынавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Янаўскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Янаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пячкоўка, сельсавет перайменаваны ў Пячкоўскі сельсавет[1]. 25 снежня 1964 года ў склад сельсавета ўключаны 7 населеных пунктаў (Аслянка, Брагі, Канюхова, Каськова, Новая Шматаўка, Паўночнае Бялішчана і Старая Шматаўка), якія былі перададзены ў склад БССР з Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці РСФСР[2]. У 1977 годзе скасавана вёска Радзівонаўка[3]. 25 мая 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сапрынавічы, сельсавет перайменаваны ў Сапрынавіцкі[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1428 чалавек[5], з іх 84,3 % — беларусы, 13,0 % — рускія, 1,5 % — таджыкі, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1072 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]