Аўстралійскі універсітэт Нотр-Дам
Аўстралійскі універсітэт Нотр-Дам | |
---|---|
англ.: The University of Notre Dame Australia | |
Арыгінальная назва | англ.: The University of Notre Dame Australia |
Заснаваны | 1989 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія |
Сайт | notredame.edu.au |
Аўстралійскі універсітэт Нотр-Дам (англ.: The University of Notre Dame Australia) — аўстралійская дзяржаўная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт названы ў гонар установы-заснавальніка, Універсітэта Нотр-Дам у Злучаных Штатах, які адыграў значную ролю ў развіцці ўніверсітэта і захоўвае месца ў яго савеце. Нягледзячы на тое, што абодва ўніверсітэты з'яўляюцца асобнымі ўстановамі, яны гістарычна падтрымлівалі цесныя адносіны і садзейнічалі абмену супрацоўнікамі і студэнтамі з моманту свайго стварэння. Абодва ўніверсітэты дазваляюць студэнтам вучыцца за мяжой у другім універсітэце з захаваннем адзнак і без спагнання дадатковай платы за навучанне. Кампус універсітэта ў Перце адметны сваёй архітэктурай у познім геаргіянскім, віктарыянскім і эдвардыянскім стылі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа мастацтваў і навук
- Школа адукацыі
- Школа навук пра здароўе
- Школа права і бізнесу
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства і акушэрства
- Школа філасофіі і тэалогіі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы