Універсітэт імя Чарлза Стэрта
Выгляд
| Універсітэт імя Чарлза Стэрта | |
|---|---|
| англ.: Charles Sturt University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Charles Sturt University |
| Заснаваны | 1951 |
| Рэарганізаваны | 1989 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Новы Паўднёвы Уэльс |
| Сайт | csu.edu.au |
Універсітэт імя Чарлза Стэрта (англ.: Charles Sturt University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў створаны 1 ліпеня 1989 года ў выніку зліцця некалькіх самастойных каледжаў і інстытутаў. Названы ў гонар капітана Чарлза Стэрта, брытанскага даследчыка ХІХ стагоддзя, які здзейсніў экспедыцыі ў Новы Паўднёвы Уэльс і Паўднёвую Аўстралію.
Сёння ўніверсітэт мае шэсць асноўных кампусаў у Олберы/Вадонга, Батэрсце, Даба, Орынджы, Порт-Макуоры і Вага-Вага.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і адукацыі
- Факультэт бізнесу, правасуддзя і паводніцкіх навук
- Факультэт прыродазнаўства і здароўя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Чарлза Стэрта- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.