Універсітэт імя Эдыт Коўэн
Універсітэт імя Эдыт Коўэн | |
---|---|
англ.: Edith Cowan University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Edith Cowan University |
Заснаваны | 1902 |
Рэарганізаваны | 1991 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія |
Сайт | ecu.edu.au |
![]() |
Універсітэт імя Эдыт Коўэн (англ.: Edith Cowan University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт названы ў гонар першай жанчыны, абранай у аўстралійскі парламент, Эдыт Коўэн, і з’яўляецца адзіным аўстралійскім універсітэтам, названым у гонар жанчыны. Гэта другі па велічыні ўніверсітэт у штаце. Ён мае два кампусы ў Перце і рэгіянальны кампус у Банберы. Універсітэт падрыхтаваў адных з самых вядомых дзеячаў аўстралійскага сцэнічнага мастацтва, кіруе вялікай школай медсястрынства, мае доўгую гісторыю падрыхтоўкі настаўнікаў і мае значныя дасягненні ў кібербяспецы. Ён таксама адметны тым, што дасягнуў самага высокага ўзроўню задаволенасці студэнтаў сярод 37 дзяржаўных універсітэтаў краіны.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа бізнесу і права
- Школа адукацыі
- Школа інжынерыі
- Школа медыцыны і навук пра здароўе
- Школа медсястрынства і акушэрства
- Школа прыродазнаўчых навук
- Акадэмія выканальніцкіх мастацтваў
- Цэнтр адукацыі і даследаванняў карэннага насельніцтва Аўстраліі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Эдыт Коўэн
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы