Аляксандр Мікалаевіч Сак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Сак)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Сак
Род дзейнасці: паэт
Дата нараджэння: 14 жніўня 1890(1890-08-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: мерк. 26 жніўня 1937(1937-08-26) (47 гадоў)
Месца смерці:
Жонка: Ядвіга Іосіфаўна Бяганская
Альма-матар:

Аляксандр Мікалаевіч Сак (14 жніўня 1890, в. Сёгда, Навагрудскі павет — 26 жніўня 1937(?), НКУС, Мінск) — беларускі рэлігійны і нацыянальны дзеяч, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і селяніна-каваля. Напачатку вучыўся народным. а потым у гарадскім вучылішчы ў Навагрудку, потым паступіў у Пінскае рэальнае вучылішча, ў якім правучыўся 3,5 гады. У 1907 годзе быў арыштаваны і выключаны з вучылішча па падазрэнні ў рэвалюцыйнай дзейнасці. Праз 2 гады быў выпушчаны на волю з-за не адсутнасці доказаў у следства. З 1911 года вучыўся ў Пецярбургу ў Інстытуце лясной гаспадаркі. У 1913 пасля трэцяга курса спыніў вучобу і паступіў у Духоўную каталіцкую семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў у 1917 годзе[1].

Пасвечаны ў святары ў 1917 годзе. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Магілёўскай губерні (мясцовасці Фашчоўка, Мікуліна-Руднянская ў Аршанскім пав.). Удзельнік з'езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24—25.5.1917).

З 19.12.1918 жыў у мястэчку Сянно. У 1919—1921 пробашч у Свяцілавіцкім касцёле і адміністратар у Шклове. Духоўныя ўлады Магілёўскай архідыяцэзіі ў 1922 і 1924 мелі намер накіраваць А. Сака для службы ў Петраград, але ён папрасіў пакінуць яго ў Беларусі.

З вясны 1924 жыў у Мінску, дзе часта гасцяваў у Янкі Купалы. Да гэтага перыяду адносяцца многія лірычныя вершы, паэмы і вершаваныя драматургічныя творы С.

Служыў святаром на Міншчыне і Мазыршчыне, у Койданаве і Хойніках. Шырока выкарыстоўваў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці. Пераследаваўся савецкімі ўладамі. 17.12.1929 змушаны быў публічна адмовіцца ад святарскага сану.

Працаваў стыль-рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

Арыштаваны ДПУ БССР 24.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, дзе знаходзіўся да 1934. Зноў арыштаваны 25.8.1937. Расстраляны. Першы муж пісьменніцы Я. Бяганскай.

Зноскі

  1. Показания арестованного Сака Александра Николаевича от 29 октября 1930 г. // Лебедев А., Пичуков В., Лясковски Сл. (кс.) Костел и власть на Гомельщине (20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — С. 297—299.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебедев А., Пичуков В., Лясковски Сл.(кс.) Костел и власть на Гомельщине(20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — 470 с.
  • Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. — Lublin, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]