Антаніна Яўгенаўна Хатэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Я. Хатэнка)
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 красавіка 1956(1956-04-28) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антаніна Яўгенаўна Хатэнка (28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ № 4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Мінск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (1982-85).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш.

Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова «за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў». Прэмія ўручана ёй 14 лютага 2022 года ў дзень народзінаў патрона, па ўмовах яе выдаецца новая кніга лаўрэата «Вербніца»[1].

У прасторы кнігі «Вербніца» (2022) сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы і глыбокія, роздумныя творы. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]