Багданава (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Багданава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213844006
Багданава на карце Беларусі ±
Багданава (Вілейскі раён) (Беларусь)
Багданава (Вілейскі раён)
Багданава (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Багданава (Вілейскі раён)

Багда́нава[1] (трансліт.: Bahdanava, руск.: Богданово) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 4 км ад чыг. ст. Куранец на лініі Маладзечна—Полацк, 115 км ад Мінска, на шашы Вілейка—Докшыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. У 1562 г. фальварак Багданава (Габрыялоўшчына), шляхецкая ўласнасць, у Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1641 г. маёнтак, у 1648 г. маёнтак Багданаўшчына, уласнасць С. Залеснага, потым Пузыны. У 1760 г. фальварак, уласнасць Ю. Контрыма; у 1765 г. вёска, 5 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1794 г. сядзіба (да 1914 г.), фальварак і вёска Ф. Невяровіча. У 1800 г. фальварак (1 двор, З жыхары), вёска (4 двары, 38 жыхароў) Вілейскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. вёска (12 двароў, 116 жыхароў), маёнтак (2 двары, 26 жыхароў) у Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2]. У 1925 г. частку маёнтка набылі Шостакі, другая перайшла да Невядомскіх.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 8 жыхароў вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У 1949 годзе створаны калгас «Савецкая Беларусь». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Вілейскі», меліся бібліятэка, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1921 год — 108 жыхароў, 19 двароў[3].
  • 1931 год — 280 жыхароў, 53 двары[4].
  • 1960 год — 298 жыхароў.
  • 1988 год — 96 жыхароў, 43 двары.
  • 2008 год — 57 жыхароў, 32 гаспадаркі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]