Літвінкі (Вілейскі раён)
Вёска
Літвінкі
|
Літві́нкі[1] (трансліт.: Litvinki, руск.: Литвинки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, за 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк, за 115 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань — Куранец.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1690 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, царкоўная ўласнасць, З двары; у 1765 годзе 6 двароў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Вілейскага павета Мінскай губерні, у складзе маёнтка Куранец, шляхецкая ўласнасць. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 89 жыхароў, 157 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Загінула больш за 20 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 45 жыхароў, 8 двароў.
- 1921 год — 169 жыхароў, 29 двароў[3].
- 1931 год — 192 жыхары, 29 двароў[4].
- 1960 год — 142 жыхары.
- 1988 год — 104 жыхары, 42 двары.
- 2008 год — 67 жыхароў, 33 гаспадаркі.
- 2010 год — 57 чалавек.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ліцві́нкі
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх