Клыні
Вёска
Клыні
|
Клы́ні[1] (трансліт.: Klyni, руск.: Клыни) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 1 км ад чыг. ст. Куранец на лініі Маладзечна—Полацк, 109 км ад Мінска.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як Пустка Клысаўшчына, уласнасць татар гаспадарскіх Цяньковічаў, у 1510 г. яе набыў Мікалай Радзівіл (1470—1521), ваявода віленскі, канцлер ВКЛ. У 1690 г. фальварак Клінкі ў складзе маёнтка Касута ў парафіі Куранецкай уніяцкай царквы.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска Клінцы Вілейскага павета Мінскай губерні, ўласнасць Ю. Ромера; у 1853 г. ў Віленскай губерні, уласнасць Ю. Герасімовіча. У 1897 г. ў Куранецкай воласці Вілейскага павета, вёска (14 двароў, 89 жыхароў) і 2 фальваркі (2 двары, 14 жыхароў). У 1901 г. адкрыта школа граматы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У 1946 годзе створаны калгас «Чырвоны Сцяг». 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1800 год — 46 жыхароў, 11 двароў.
- 1921 год — 152 жыхары, 29 двароў[3].
- 1931 год — 186 жыхароў, 33 двары[4].
- 1960 год — 166 жыхароў.
- 1988 год — 95 жыхароў, 41 двор.
- 2008 год — 39 жыхароў, 25 гаспадарак.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Каля вёскі за 0,5 км ад дарогі Куранец—Касута, ва ўрочышчы Паганскія магілы археалагічны помнік — могільнік.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Кірыла Рыгоравіч Вількот (1914—2000) — брыгадзір экскаватаршчыкаў, Герой Сацыялістычнай Працы (1961).
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх